Ковенскі павет (ВКЛ)
Ковенскі павет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Статус | павет[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Коўна |
Дата ўтварэньня | 1565 і 1566 |
Дата скасаваньня | 1795 |
Час існаваньня | 1565/66—1795 |
Месцазнаходжаньне Ковенскага павету | |
![]() | |
![]() |
Ковенскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Троцкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Коўна.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утварыўся згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў. У склад павету ўваходзіла тэрыторыя Прэнскага, Ваўкавіскага, Дасунскага, Віштынецкага старостваў (дзяржаўных воласьцяў) і прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі[1].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.
Ураднікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На Гарадзенскім сойме 12 студзеня 1793 году дзеля павелічэньня колькасьці сэнатараў ад ВКЛ быў намінаваны кашталян ковенскі шляхам павышэньня да кашталянскай годнасьці мясцовага павятовага маршалка, якім на той момант быў Ігнаці Забела. Ён атрымаў прывілей 26 кастрычніка 1793 году, але ўжо ў сьнежні таго ж году новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа Рэчы Паспалітай скасавала ковенскую кашталянію. У выніку, кашталян ковенскі захаваў свой тытул, але ўжо ня меў сэнатарскіх паўнамоцтваў.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Jelski A. Powiat kowieński // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1894. S. 339.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
|