Перайсьці да зьместу

Барут (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Baruth
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Baro + суфікс з элемэнтам -т- (-t-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Барута, Баруць, Парут
Вытворныя формы Бірута
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Барут»

Барут (Баруць, Парут), Барута — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Барут (Baruthus) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Вісбар; германскія імёны Barvid, Barwin, Wisbar) паходзіць ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[2]. Антрапанімічны суфікс-пашыральнік -ут- (-ut-) адзначаецца як у германскіх, так і ў славянскіх мовах[3][a].

Імя Барут гістарычна бытавала ў Польшчы: Paulo dicto Baruth (1296 год), Henrico Baruth (1347 год), Zifrido Baruth (1423 год), Sigmund Baruth (1470—1480 гады)[8].

У Прусіі бытавала прозьвішча Baruth[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Скомондъ и Бороуть (Галіцка-Валынскі летапіс)[10]; чоловековъ… а Борютя (1440—1492 гады)[11]; Борута Микулич Мстиславец (1512 год)[12]; terrarum desertarum in districtu Nowogrodensi… Boruthyewsczyna… Boruthiewsczyna (2 ліпеня 1519 году)[13]; Ян, Борутинъ зять[14], Шимко Борутичъ[15], Немера Борутичъ[16], Станиславъ Борута[17] (1528 год); земяне Ганязскіи… Борута Жаконскій (1536 год)[18]; на бояр господаръскихъ судеревскихъ… а Миколая Борутевича (22 чэрвеня 1538 году)[19]; Boruta Klimasz (1558 год)[20]; Станиславъ сынъ Яна Борутича… Станиславъ Борута[21], Войтехъ Борута… Себестыянъ Борута[22], Павелъ Борутичъ… Себестыянъ Борутичъ… Михалъ Борутичъ[23] (1567 год); Стасюкъ Барутовичъ (24 красавіка 1580 году)[24]; Jakub Parota (29 кастрычніка 1698 году)[25]; Katarzyna Barutowicz (1738 год)[26]; Ewa Baruta (1741 год)[26]; Barutowna (27 кастрычніка 1748 году[27] і 19 студзеня 1766 году[28]); Paweł Borutowicz (1752 год)[29]; Katarzyna Baruć (1848 год)[30].

  • Барут ( 750) — князь Карантаніі
  • Барута Мікуліч — літоўскі баярын з Амсьціслава, які ўпамінаецца ў 1512 годзе
  • Барута — падляскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Шымка Баруціч — падляскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Нямера Баруціч — падляскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Станіслаў Барута — падляскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Мікалай Баруцевіч — судэраўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1538 году
  • Амбражэй Барутавіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1598 годзе[31]

Прыдомкам Барута карыстаўся літоўскі княскі род Чартарыйскіх гербу Любіч[32].

Баруты — путныя баяры маёнтку Койданава, вядомыя з XVII стагодзьдзя[33].

Баруты — парафіяне Катэдральнага касьцёла ў Менску на 1851—1857 гады[34].

Баруты-Клімашэўскія[35] і Баруты-Цераховічы[36] — літоўскія шляхецкія роды.

Парутовічы (Porutowicz) гербу Радван — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Цельшаў[37].

Барута (Boruta) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[38].

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Баруцішкі.

  1. Іншыя германскія імёны на -ут[4][5][6]: Diemut, Forut, Gamuth, Gersuth, Haruth, Helut, Kerdut (Гердут), Liuzut, Ramut (Рамут), Ricsut, Samut, Sambut, Tarut (Тарут), Warmut, Welut (Велют), Wermut, Wirut. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы наступных германскіх імёнаў з суфіксам -ут (-ut): Barnut, Hajuta, Harnut, Owruta, Rangut[7]
  1. Björkman E. Nordische Personennamen in England in alt- und frühmittel-englischer Zeit: Ein Beitrag zur englischen Namenkunde. — Halle, 1910. S. 25.
  2. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  3. Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 204.
  4. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 385.
  5. Bach A. Deutsche Namenkunde: Die deutschen Personennamen. — Heidelberg, 1952. S. 119.
  6. Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 204.
  7. Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 3, 8, 16, 89, 204.
  8. Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 1. — Wrocław, 1965—1967. S. 105.
  9. BARUTH, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  10. ПСРЛ. Т. 2. — СПб., 1845. С. 182.
  11. Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 32.
  12. Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 163.
  13. Lietuvos Metrika. Knyga 11 (1518—1523). — Vilnius, 1997. P. 92.
  14. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 113.
  15. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 126.
  16. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 131.
  17. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 146.
  18. Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 1. — Вильна, 1867. С. 23.
  19. Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 159.
  20. Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 430.
  21. Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 902.
  22. Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 950—951.
  23. Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1164.
  24. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 213.
  25. Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 433.
  26. 1 2 Butkiszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  27. B, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
  28. I—J, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
  29. Butkiszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  30. Bogusławiszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  31. Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 66.
  32. Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 19.
  33. Калечыц В. Зямяне і баяры маёнтка Койданаў Менскага павета ў XVI―XVIII стст. // Герольд Litherland. № 22, 2021. С. 57.
  34. Яўген Анішчанка, Минский кафедральный костел. Список прихожан 1851—1857, Архіў гісторыка Анішчанкі, 29 студзеня 2016 г.
  35. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на К, Згуртаваньне беларускай шляхты
  36. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ц, Згуртаваньне беларускай шляхты
  37. Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 4. — Rzeszów, 2001. S. 386.
  38. Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society