Перайсьці да зьместу

Равіч (герб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Геб «Равіч»

Равіч (па-польску: Rawicz) — прыватны шляхецкі герб.

На залатым полі крочачы ўлева чорны мядзьведзь, на ім сядзіць жанчына ў чырвонай сукенцы з разьведзенымі ў бакі рукамі, распушчанымі залатымі косамі ў залатой кароне. Кляйнот: над прылбіцай з каронай паміж аленевымі рагамі палова чорнага мядзьведзя, які накіраваны ўлева і трымае чырвоную ружу ў правай лапе.

У Эўропе вядомы з пачатку XIV стагодзьдзя. На тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага распаўсюджваўся пасьля Гарадзельскай вуніі 1413 року.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]