Перайсьці да зьместу

Даўбор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Dauber
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Davo + Baro
Davo + Bero
Іншыя формы
Варыянт(ы) Даўбар, Даўбэр, Даўбір, Доўбар, Доўбэр, Дабар, Даўпар, Таўбор, Табэр
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Даўбор»

Даўбор (Даўбар, Даўбэр, Даўбір, Дабар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Доўбар[a] (Доўбэр, Даўпар).

Даўбэр, Дэўбэр, Тэўбэр або Дабэр (Dauber, Deuber[1], Teuber[1], Daber[2][3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[5][6], аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Барвін; германскія імёны Barvid, Barwin, Barwin) — ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[7], а аснова -бер- (-бір-) (імёны ліцьвінаў Бірын, Бірыбольд, Бэрвольд; германскія імёны Birin, Beribald, Berwoldus) — ад гоцкага baira[8], германскага bero 'мядзьведзь'[9]. Такім парадкам, імя Даўбор азначае «годнае нараджэньне»[10].

У Прусіі адзначалася прозьвішча Tauber[11], у тым ліку ў ваколіцах Мэмэлю[12].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dabor (Хроніка Прускай зямлі)[13]; у Клецкои волости Петрищу Григоревичу шесть чоловеков бортников: Демид а два Добаревича (1440—1492 гады)[14]; nobiles… Steczko Dauborowycz… dominus Daubor (6 сьнежня 1522 году)[15]; Янель Довборовичъ[16], Довбор Товтвоишовичъ[17], Мартинъ а Лаврин Довборовичи[18], Лавринъ Довборовичъ[19] (1528 год); Яна Довборовича з братьею его (16 чэрвеня 1531 году)[20]; а служебника Бартоломеева Довборовича (8 сакавіка 1541 году)[21]; слуги путные браславские Довборовичи (8 лістапада 1555 году)[22]; стрелцы Верболовские Новое Воли… Юрю Довъбировичу (1557—1558 гады)[23]; боярин керновъский Янъ Бартламеевичъ Довбор (14 лістапада 1561 году)[24]; Езофъ Маркевичъ Доборъ… Петра Доборовича сынъ Янъ… Болтромей Доборовичъ… Станиславъ Доборовичъ (1567 год)[25]; я Андрей Даборъ… Андрей Даборъ рукою власною подписалъ (14 ліпеня 1596 году)[26]; бунтовниковъ… Хому Тавборовича… Хому Тоборовича (7 жніўня 1601 году)[27]; Jan Dauborowicz (1602—1615 гады)[28]; Jan Dawbor (3 чэрвеня 1656 году)[29]; Dauborowicz (1668 год)[30]; Daupor (1671—1681 гады)[31]; Dawborowicz (1677 год)[30]; Adam Daubor[32], na miejscu P. Michała Dowborowicza z przykupli od P. Augustyna Dowborowicza[33] (1690 год); Kazimierz Dowbor (1703 год)[34]; Daubory… Dołborow (1744 год)[35]; Maciej Douber (1746 год)[36]; Casimirus Doubar (11 сакавіка 1777 году)[37]; Jerzy Dauberewicz (1789 год)[38]; Joannem Dauborowicz (10 сьнежня 1794 году)[39]; Jerzy Dawbar (1803 год)[40]; Taberówna (1814 год)[41]; Szymon Dowbar (1802 год)[42]; Hieronm Daupar (1803 год)[43].

  • Янель Даўборавіч — тавянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Даўбор Таўтвойшавіч — тавянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Марцін і Лаўрын Даўборавічы — смаленскія баяры, які мелі маёнтак у Браслаўскім павеце і ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Лаўрын Даўборавіч — вількійскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Ян Барталамеевіч Доўбар — кернаўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1561 годзе
  • Уладзіслаў Доўбар Мусьніцкі ( 1706) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, скарбнік полацкі[44]
  • Караль Доўбар Маркевіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, скарбнік берасьцейскі ў 1720—1735 гадох[45]
  • Ануфры Доўбар Мусьніцкі — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, скарбнік полацкі ў 1776 годзе[46]
  • Ян Доўбар — жыхар мястэчка Кублічаў (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1791 годзе[47]

Доўбары — парафіяне царквы ў Заслаўі на 1858 год[48].

Доўбары (Doubor) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[49].

Доўбары гербаў Драгамір і Прыяцель — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[50].

Доўбары — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[51].

Доўбары гербу Здабар — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[52].

Дэбура-Макоўскія (Макоўскія з Доўбараў), Доўбары-Мусьніцкія і Даўбары-Мяшкоўскія — літоўскія шляхецкія роды[53]

Доўбар (Dowbor) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[54].

На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Даўбер у летувізаванай форме[55].

Табера (Tabero) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[56].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся маёнткі Даўборышкі або Мусьнікі ў Ашмянскім павеце, Даўбароў у Менскім ваяводзтве, Даўборышкі або Больнікі ў Вількамірскім павеце, Даўборы ў Жамойцкім старостве, а таксама сяло Дзяўборышкі (Девборишки) або Падворнікі каля Мусьнікаў і фальваркі Даўбарова ў Менскім ваяводзтве і Даўбароўскі або Мхерын у Аршанскім павеце[57].

На 1905 год існавала ўрочышча Добар у Беластоцкім павеце Гарадзенскай губэрні[58].

Вёскі з назвай Даўбарова існуюць на гістарычных Ашмяншчыне і Меншчыне. На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Даўбарышкі.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Іншыя прыклады аналягічнага пераносу націску: імя Даўгерд і прозьвішча Доўгерд (Доўгірд), імя Даўмонт і прозьвішча Домант (Доўмант), імя Жыгімонт і прозьвішча Жыгмант
  1. 1 2 Steub L. Die oberdeutschen Familiennamen. — München, 1870. S. 96.
  2. Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 25.
  3. Andresen K. G. Konkurrenzen in der Erklärung der deutschen Geschlechtsnamen. — Heilbronn, 1883. S. 42, 122.
  4. Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 29, 82.
  5. Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
  6. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  8. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 52.
  9. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  10. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  11. TAUBER (Ortsfamilienbuch Abschwangen/Almenhausen), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  12. TAUBER (Ortsfamilienbuch Memelland), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  13. Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 1. — Leipzig, 1861. S. 121, 464.
  14. Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 56.
  15. Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 151.
  16. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 75.
  17. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 76.
  18. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 79.
  19. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 159.
  20. Lietuvos Metrika. Knyga 37 (1552—1561). — Vilnius, 2011. P. 161.
  21. Lietuvos Metrika. Knyga 229 (10) (1540—1541). — Vilnius, 2003. P. 143.
  22. Lietuvos Metrika. Knyga 248 (34) (1554—1556). — Vilnius, 2018. P. 127.
  23. Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 42 (1556—1562 гг.). — Менск, 2015. С. 55—56.
  24. Lietuvos Metrika. Knyga 254 (40) (1559—1563). — Vilnius, 2015. P. 251.
  25. Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 636.
  26. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 542, 546.
  27. Археографический сборник документов: относящихся к истории Северо-Западной Руси. Т. 2. — Вильна, 1867. С. 18.
  28. Зинкявичус З. К вопросу о литовско-польских языковых контактах по данным антропонимики г. Вильнюса начала XVII в. // Балто-славянские исследования. — М., 1974. С. 138.
  29. Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 349.
  30. 1 2 Sinkevičiūtė D., Račickaja V. Lietuvių dvikamienių vardų kilmės asmenvardžiai ir jų kamienų užrašymo ypatybės Vilniaus naujųjų miestiečių ir laiduotojų 1661—1795 metų sąraše // Archivum Lithuanicum. T. 16, 2014. P. 304.
  31. Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 134.
  32. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 148.
  33. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 155.
  34. Wędziagoła, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  35. Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  36. Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  37. Sẽnosios Pasvalio bažnyčios knygos. XVIII. 1776—1788 metų mirties metrikų knyga. — Savilaida, 2016. P. 10.
  38. Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  39. D, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
  40. Sołoki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  41. Indeks nazwisk rodziców dzieci urodzonych w parafii (Nowe) Daugieliszki w latach 1800—1814
  42. Sołoki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  43. Poszwityń, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  44. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 5. Ziemia połocka i województwo połockie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2018. S. 203.
  45. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 8. Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2020. S. 173.
  46. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 5. Ziemia połocka i województwo połockie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2018. S. 212.
  47. Яўген Анішчанка, Кубличи инвентарь 1791 г. в Полоцком воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 30 студзеня 2017 г.
  48. Яўген Анішчанка, Заславль церковь 1858 список прихожан 1858 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 14 красавіка 2016 г.
  49. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 190.
  50. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 468.
  51. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 73.
  52. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 259.
  53. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на М, Згуртаваньне беларускай шляхты
  54. Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
  55. Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 466.
  56. Lietuvių pavardžių žodynas. T. 2. — Vilnius, 1989. P. 1008.
  57. Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 231, 236, 245.
  58. Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 38.