Перайсьці да зьместу

Барэйка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Bareke
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Baro + суфікс з элемэнтам -к- (-k-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Барака, Барэка, Барыка, Барык, Парэйка, Парык, Барка
Вытворныя формы Бірэйка
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Барэйка»

Барэйка (Барэка, Барыка, Парэйка, Парык), Барака — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Барака, пазьней Барыка або Барэка (Barocho, Baricke[1], Bareke[2]) — імя германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Вісбар; германскія імёны Barvid, Barwin, Wisbar) паходзіць ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[5]. Такім парадкам, імя Барэйка азначае «дзіця»[4].

У Прусіі бытавала імя Барэйка (Барыка, Барка): Bareyke (1360 год)[6], Barike (1397 год)[7], Barcke (1399 год)[7]. У 1571 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Joachimus Borcke, Nobilis Prutenicus[8].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Паракевіч (Parakiewicz) і Парэйка (Parejko)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Waissil Boreiken son[10], Wayssel, filius Boreyken[11] (12 кастрычніка 1398 году); Strigiwil Boreiconis 18 студзеня 1401 году)[12]; Васили Бореикович[13]; отъ князь своихъ, Ямонта да Василей Борійковъ (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[14]; князя Ямонта да Василія Борейкова… князя Ямонта да Василья Борекова (Сафійскі першы летапіс)[15]; domina Olechnowa una cum sorore sua nomine Edv[igi] patrem suum Petrum alias Boreyko cum uxore sua Anna (1428—1475 гады)[16]; Пацъка Борейковича (19 лютага 1541 году)[17]; Michno Baryk (1561 год)[18]; бояромъ высоцкимъ Остафью Борейку (13 лютага 1561 году)[19]; Woithek Poreiko… Woicziech Poreiko (1563 год)[20]; Parejko (1565 год)[21]; Олешко Борейко (1566 год)[22]; з Борейкового дворца (19 лютага 1566 году)[23]; учтивого Богъдана Ворейковича (30 ліпеня 1578 году)[24]; против опатръного Богъдана Борейковича, лавника места гсдрьского Могилевского (14 лістапада 1578 году)[25]; мещанъ нашихъ Пиньскихъ Борыковичовъ (5 ліпеня 1586 году)[26]; s panem Piotrem Boreyką (1621 год)[27]; z Łaszkiem Borykowiczem… Łaszko Boreykowicz (1638 год)[28]; Stas Parykowicz (1641 год)[29]; Барикъ Оливьченъко (1649 год)[30]; Sidor Boreyko (7 студзеня 1715 году)[31]; Maciej Barkiewicz (1797 год)[32]; Paweł Borykiewicz (1817 год)[33].

З XV ст. прыдомкам Барэйка карыстаўся літоўскі шляхецкі род Ходзькаў гербу Касьцеша[42].

Барэйкі (Borejko) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[43].

Барэйкі (Borejko) гербу Ястрабец — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[44].

Барэйкі-Місевічы[45] і Барэйкі-Хадкевічы[46] — літоўскія шляхецкія роды.

Парыкевічы — літоўскі шляхецкі род[47].

Барака (Barako), Баркевіч (Barkiewicz), Барэйка (Borejko) і Парэйка (Parejko) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[48].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Барэйкі (Борейки) каля Высокага Двара[49].

На 1901 год існавала вёска Барыкі ў Мглінскім павеце Чарнігаўскай губэрні[50].

На 1904 год існавалі вёскі з назвай Баркі ў Красьнянскім і Парэцкім паветах Смаленскай губэрні[51].

На 1906 год існавала вёска Барэйкіна ў Себескім павеце Віцебскай губэрні[52].

На 1909 год існаваў хутар Борыкава (Барыкава) у Бабруйскім павеце Менскай губэрні[53].

Назву Барэйкі маюць вёскі на гістарычных Амсьціслаўшчыне, Ашмяншчыне і Полаччыне, назву Барэйкаўшчына — на гістарычных Ашмяншчыне і Віленшчыне.

  1. Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 100.
  2. Brons B. Friesische Namen und Mitteilungen darüber. — Emden, 1877. S. 28.
  3. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 246.
  4. 1 2 Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  5. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  6. Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 492.
  7. 1 2 Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 17.
  8. Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 50.
  9. Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 246.
  10. Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preussen im 15. Jahrhundert. Bd. 1. — Marburg, 1970. S. 12.
  11. Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 4. — Reval, 1859. S. 225.
  12. Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 37.
  13. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 216.
  14. ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 101.
  15. ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 247.
  16. Rowell S. C. Winning the Living by Remembering the Dead? Franciscan Tactics and Social Change in 15th century Vilnius // Tarp istorijos ir būtovės. Studijos prof. E. Gudavičiaus 70-mečiui. Vilnius, 1999. P. 177.
  17. Lietuvos Metrika. Knyga 229 (10) (1540—1541). — Vilnius, 2003. P. 135.
  18. Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 48.
  19. Lietuvos Metrika. Knyga 254 (40) (1559—1563). — Vilnius, 2015. P. 173.
  20. Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 439.
  21. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. 6, cz. 3: Podlasie (województwo). — Warszawa, 1910. S. 234.
  22. Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 384.
  23. Klovas M., Meilus T. Vilniaus magistratui pavaldžių vakarinių priemiesčių ir palivarkų 1566 m. pagalvės ir 1596 m. nekilnojamojo turto laikytojų mokesčių mokėtojų sąrašai // Lietuvos istorijos metraštis. 2015/1. P. 181.
  24. Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 39. — Вильна, 1915. С. 13.
  25. Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 39. — Вильна, 1915. С. 113.
  26. Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. 3. — СПб., 1848. С. 310.
  27. Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 47.
  28. Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 129, 137.
  29. Ординация королевских пущ: в лесничествах бывшего Великого Княжества Литовского. — Вильна, 1871. С. 172.
  30. Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 133.
  31. Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1711—1715 m. jungtuvių įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  32. Soły, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  33. Zelwa, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  34. Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 204.
  35. Яўген Анішчанка, Попис шляхты Полоцкого воеводства 30.09.1765 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 19 жніўня 2015 г.
  36. Смоленские Губернские Ведомости, 28 ноября 1906 года. С. 1.
  37. Приложение к № ? Витебских Губернских Ведомостей, 1907 год. С. 4.
  38. Приложение к № 10 Витебских Губернских Ведомостей, 4 августа 1912 года. С. 1.
  39. Именной список №762 убитым, раненым и без вести пропавшим нижним чинам. — СПб., 1914. С. 12178.
  40. , Белорусский «Мемориал»
  41. Беларусь: жертвы сталинских репрессий, Белорусский «Мемориал»
  42. Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 19.
  43. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 139.
  44. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 236.
  45. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на М, Згуртаваньне беларускай шляхты
  46. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Х, Згуртаваньне беларускай шляхты
  47. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на П, Згуртаваньне беларускай шляхты
  48. Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
  49. Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 34.
  50. Список населенных мест Черниговской губернии, имеющих не менее 10 жителей, по данным за 1901 год. — Чернигов, 1902. С. 12.
  51. Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 262, 292.
  52. Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 389.
  53. Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 13.