Кімбар
Кімбар лац. Kimbar | |
Gimber | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gimmo + Baro |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гімбар, Гімбэр, Кімбэр, Кімбер, Гембер |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Кімбар» |
Кімбар (Кімбэр, Кімбер), Гімбар (Гімбэр) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гімбэр або Кімбэр (Gimber, Cimber[1], Cimberi[2][3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак'[5] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[6]), а аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Барвін; германскія імёны Barvid, Barwin, Barwin) — ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[7].
З улікам бытаваньня ў пісьмовых крыніцах формаў Комбар і Камбар, прозьвішча Кімбар можа мець повязь зь нямецкім прозьвішчам Камбэр (Kamber[8])[9]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Cimber, якое зьвязваюць з германскім племем кімбраў[10].
У Прусіі бытавала імя Гімбэр: Gimber[11].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Камбэр (Kamber), Камбэры (Kamberi), Кімбар (Kimbar, Kimbor), Кімбаровіч (Kimborowicz) і Кімбровіч (Kimbrowicz)[12].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: лист Ивану Кимбару… на боярина смоленского Ивана Кимбарова (6 верасьня 1507 году)[13]; Васку Кимбару (15 траўня 1509 году)[14]; Смольняномъ: <…> Васку Кимъбареву… Тимофею Кимъбареву (1510 год)[15]; Гришъко Кимъбаревичъ (1528 год)[16]; generosis Alberto Hriskone Kimbaro (29 лістапада 1539 году)[17]; я Войтехъ Гришковичъ Кимбаръ — наместникъ ея милости Городенский (1 траўня 1540 году)[18]; Михно Кимбар (1552 год)[19]; на земенина господарьского повету Городенского на Ондрея Кимбара (1 ліпеня 1555 году)[20]; земянка господарьская повету Городенского Кимбаровая Людмина Ивановна (18 верасьня 1555 году[21], 28 чэрвеня 1557 году[22]); отъ Яна Грышковича Кинбаря[23], Янъ Мартиновичъ Кимбаръ[24] (1567 год); по смерти архимандрита бывшого Супрасльскаго Сергія Кимбаря (1568 год)[25]; пана Влодимера Кимбара (15 чэрвеня 1595 году)[26]; Размусъ Яновичъ Кимборъ (7 чэрвеня 1596 году)[27]; Ioannes Kymbar, Lithuanus (1600 год)[28]; Я Еразмусъ Яновичъ Кимбаръ — возный господарский воеводства Виленского (10 сьнежня 1601 году)[29]; Юско Кгембаръ… Иванъ Кинберъ (1649 год)[30]; ur. Jerzemu Kimbarowi, tow. chor. pancernej (18 сакавіка 1656 году[31], 17 жніўня 1657 году[32]); Jerzym i Piotrem Kimbarami (20 чэрвеня 1656 году)[33]; Pozwolenie ur. Andrzejowi Kimbarowi, wojskiemu brasławskiemu (сакавік 1658 году)[34]; pustosz nazwaną Kimbarówkę, w pow. mozyrskim (18 траўня 1659 году)[35]; gen. Gabrielo Kimbar, thesauri MDL viceadministratori… Helenae Kimbarownae coniugum (14 чэрвеня 1660 году)[36]; ur. Gabrielowi Kimbarowi (25 красавіка 1661 году)[37]; Gabriel Kimbar, skarbny WKsL (13 лістапада 1662 году)[38]; Dawid Kambor… Adam Kimbar… Piotra Walentynowicza Kimbara z Kimbar… Adam Kombar (1667 год)[39]; Abram Kimbor (1690 год)[40]; przez jm. p. Kimbera pisarza skarbowego (1782—1784 гады)[41]; Mikolay Kinber… Jan Kinber (7 жніўня 1790 году)[42]; Ioanne Kimbar (1798 год)[43]; Tomasz Kimbier (1809 год)[44]; Кимбаровна Гертруда (12 верасьня 1851 году)[45][a].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Марэк Гімбэр або Кімбэр (Gimber, Kimber) — шляхціч зь Літвы, дзяяч гісторыі места Глухава (Украіна)[48][49]
- Васька і Іван Кімбары (Кімбаравы) — смаленскія баяры, які ўпамінаюцца ў пачатку XVI ст.
- Грышка Кімбаравіч — медніцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Сяргей Кімбар — архімандрыт Супрасьлеўскага манастыра ў 1532—1565 гадох
- Мікалай Пецькавіч, Рыгор і Лаўрын Стэфанавічы Камбаровічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1585 годзе[50]
- Лаўрын і Мацей Стэфанавічы Кумбаровічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1598 годзе[51]
- Рыгор Пятровіч і Урбан Міхайлавіч Камбары — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1599 годзе[52]
- Мацей Стэфанавіч Камбаровіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[52]
- Габрыель Караль Кімбар — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, пісар скарбовы
- Габрыель Кімбар — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, войскі вялікі
- Ян Кімбар — аўтар трактату «Theoremata Philosophica»[53]
- Яўгенія, Фэліцата і Казімер Гімбары (Gimbor) — уладальнікі гаспадарак у Пятровічах каля Шаркоўшчыны на 1939 год[54]
Кімбары — парафіяне касьцёла ў Задарожжы на 1797—1847 гады[55].
Кімбары (Kimbar) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[56].
Камбровічы (Kombrowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[57].
Кімбаровічы (Kimborowicz) гербу Мурдэліё — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[58].
Кімбары гербу Секер — літоўскі шляхецкі род, які паходзіў з смаленскіх баяраў[9].
Ґімбары[59] (Gimbor[60]) і Комбары[61] — літоўскія шляхецкія роды.
Кімбар (Kimbar) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[62].
Кімбар (Kimbar) і Кімбэр (Kimber) — прозьвішчы, гістарычна зафіксаваныя на тэрыторыі цяперашняй Летувы[63].
У XVI ст. існавала сенажаць Гембершыкі (Гемберишки) у Жамойцкім старостве[64].
На 1904 год існавалі вёска і сядзіба Кімбарава (Кімбарова) у Смаленскім павеце Смаленскай губэрні[65].
На 1909 год існаваў фальварак Кімбары ў Менскім павеце Менскай губэрні[66].
На 1910 год існавалі хутары Кімбары 1-я і Кімбары 2-я ў Дабрамысьлінскай воласьці Аршанскага павету Магілёўскай губэрні[67].
У Мазыры існуе гістарычная мясцовасьць Кімбараўка. Назву Кімбарышкі маюць вёскі на гістарычнай Браслаўшчыне.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Raepsaet-Charlier M. T. Les noms germaniques: adaptation et latinisation de l’onomastique en Gaule Belgique et Germanie inférieure // Les noms de personne dans l'Empire romain. — Bordeaux, 2011. P. 216.
- ^ Reichert H. Lexikon der altgermanischen Namen. I. — Wien, 1987. S. 218.
- ^ Khallieva Boiché O. Imja et Name, Aux sources de l'anthropnymie germanique, anglo-saxonne et slave. — Presses de l’université Paris-Sorbonne, 2015. P. 348.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 210.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 356.
- ^ а б Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 3. — Warszawa, 2015. S. 164.
- ^ Kakoschke A. Die Personennamen in den römischen Provinzen Germania inferior und Germania superior. Bd. 1. — Göttingen, 2021. S. 273.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 32.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 159, 173—174.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 219.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 414.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 424.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 60.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 158.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. — Вильна, 1887. С. 301.
- ^ Полоцкая ревизия 1552 года. — Москва, 1905. С. 118.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 21. — Вильна, 1894. С. 20.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 21. — Вильна, 1894. С. 77.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 21. — Вильна, 1894. С. 244.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 627.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 638.
- ^ Супрасльский Благовещенский монастырь. — СПб., 1892. С. 64.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 18. — Вильна, 1891. С. 131.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 11. — Вильна, 1880. С. 65.
- ^ Pazmany P., Kymbar I. Theoremata philosophica de mundo et eius partibus. — Graecii, 1600. P. VII.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 20. — Вильна, 1893. С. 181.
- ^ Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 228, 255.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 39.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 75.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 65.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 59.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 240—241.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 298.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 290.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 343.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 3. — Warszawa, 2015. S. 163.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 120.
- ^ Pabaisko dekanato vizitacija 1782—1784 m.: atlikta Vilniaus vyskupo Ignoto Jokūbo Masalskio parėdymu. — Vilnius, 2010. P. 99.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 38. — Вильна, 1914. С. 108—109.
- ^ Гурская Ю., Вайткявичус В. Балтийское наследие в Восточной Беларуси: новые исторические и лингвистические данные об Обольцах // Acta Baltico-Slavica. Nr. 32 (2008). С. 18.
- ^ Ejszyszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Сакалоўская А. Кальварыя. — Менск, 1997. С. 92.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 303, 443.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на С, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Wielka encyklopedya powszechna ilustrowana. T. XXV. — Warszawa, 1900. S. 209.
- ^ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 613.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 152.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 93.
- ^ а б Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 93.
- ^ Lebedys J. Lietuvių kalba XVII—XVIII a. viešajame gyvenime. — Vilnius, 1976. P. 25.
- ^ Ryszard Sys, Właściciele gospodarstw rolnych w woj. wileńskim w latach 1928—1939. Część V, publikacje «Pisarza hipotecznego zawarte w Dzienniku Województwa Wileńskiego za lata 1928—1939»
- ^ Яўген Анішчанка, Задорожье костел в Дисенском уезде прихожане, Архіў гісторыка Анішчанкі, 28 студзеня 2016 г.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 131.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 579.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 309.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ґ, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 139.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на К, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
- ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 994.
- ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 71.
- ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 405.
- ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 83.
- ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 115—116.