Баруны
| Баруны лац. Baruny | |
| Населены пункт | |
Панарама вёскі | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Ашмянскі |
| Сельсавет | Барунскі |
| Магдэбурскае права | 1705[1] |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 292 ± 1 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°19′01,60″ пн. ш. 26°08′17,10″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 454 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1593 |
| СААТА | 4249804021 |
| Нумарны знак | 4 |
| Баруны на мапе Беларусі ± Баруны | |
Бару́ны[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Жылянцы. Цэнтар сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 454 чалавекі. Знаходзяцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад Ашмянаў, за 42 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны.
Баруны — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны, вядомае цудоўным абразам Маці Божай і базылянскім манастыром, у якім дзеяла адна з найлепшых школаў Вялікага Княства Літоўскага[3]. Да нашага часу тут захаваўся адметны комплекс царквы і манастыра базылянаў у стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII ст.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бара (Baro) — імя германскага паходжаньня[4][5][6][7]. Іменная аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Вісбар; германскія імёны Barvid, Barwin, Wisbar) паходзіць ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[8]. Антрапанімічны суфікс-пашыральнік -ун- (-un-) адзначаецца як у славянскіх[9], так і ў германскіх мовах[10]. У 1789 годзе ў Польшчы адзначалася прозьвішча Barun[11].
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Баруны ўтварыўся да асновы бор і азначае 'жыхароў бору'[12].
Вёскі Баруны і Барунова існавалі на гістарычнай Віцебшчыне[13][14].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1613 годзе мітрапаліт Язэп Руцкі спрыяў адкрыцьцю некалькіх установаў адукацыі, у тым ліку пачатковай школы для манахаў і сьвятароў у Барунах. У гэты час мястэчка ўваходзілася ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1778—1793 гадох у Барунах вялося будаваньне мураванага манастырскага корпусу, па сканчэньні якога школа пераўтварылася ў 6-клясную. У розны час у ёй навучаліся пісьменьнікі Антоні Эдвард Адынец, Юльян Корсак, Ігнат Ходзька; сярод настаўнікаў школы былі базыляны Ф. Бялдоўскі, М. Лебель, Б. Ляўковіч, Г. Лебель, Б. Гамалінскі, С. Катовіч, С. Ушацкі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Баруны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Куцавіцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады ліквідавалі школу, пазьней гвалтоўна адабралі царкву і манастыр ў Сьвятога Пасаду і перадалі Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
На 1855 год у Барунах было 17 двароў. У кастрычніку 1884 году з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага расейскія ўлады адкрылі тут царкоўна-прыходзкую школу (28 вучняў, настаўнік В. Завадзкі, выпускнік Маладэчанскай настаўніцкай сэмінарыі). У канцы XIX ст. Баруны былі ўласнасьцю ведамства духавенства Ўрадавага сыноду.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Баруны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
- Старая графіка Барунаў
- Царква па маскоўскай перабудове, 1915—1918 гг.
- Царква, 1916 гг.
- Капліца. Я. Драздовіч, 1929 г.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Баруны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[15]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Баруны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У пачатку 1920-х гадоў у мястэчку дзеяла беларуская настаўніцкая сэмінарыя, дырэктарам якой быў Сымон Рак-Міхайлоўскі[16][17]. Жыхары Барунаў і вакольных вёсак бралі актыўны ўдзел у беларускім нацыянальна-вызвольным руху. Адзін зь ягоных кіраўнікоў — пасол сойму В. Станулевіч. Улетку 1928 і ў сьнежні 1929 году тут адбыліся мітынгі, на апошнім сябры Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клюбу «Змаганьне» Я. Гаўрылік і Ф. Валынец пашыралі ўлёткі.
У 1939 годзе Баруны ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам сельсавету Ашмянскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1991 год тут было 168 двароў, на 1995 год — 178. У 2000-я гады Баруны атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
- Царква і манастыр, 1896 г.
- Царква і манастыр, каля 1900 г.
- Царква па маскоўскай перабудове, 1915—1918 гг.
- Рынак, 1917 г.
- Манастыр, 1920-я гг.
- Каплічка, 1920-я гг.
- Старая камяніца, 1920-я гг.
- Капліца, 1930 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Барунах працуюць сярэдняя школа, бібліятэка, дом культуры.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
| Савецкая вуліца | Віленская вуліца (паўночная частка) Менская вуліца (паўднёвая частка) |
З урбананімічнай спадчыны Барунаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Гальшанская і Горная. Гістарычны Рынак у наш час ня мае афіцыйнай назвы.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Экспэрымэнтальная база і жвірова-сартавальны завод «Баруны».
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Могілкі вайсковыя часоў I Сусьветнай вайны
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў (1747—1753; цяпер касьцёл)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Былая царква
- Былая царква, інтэр'ер
- Манастыр базылянаў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Доўнар А. Магдэбургскае права // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 242.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ↑ Антановіч К. У Барунах па каралеўскім прывілеі // Культура. № 18 (938), 1—7 траўня 2010 г.
- ↑ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 1: Zu den ältesten Berührungen zwischen Römern und Germanen, Die Franken. — Berlin, 1970. S. 123.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 249.
- ↑ Meyer-Lübke W. Romanische Namenstudien. I. Die altportugiesischen Personennamen germanischen Ursprungs // Sitzungsberichte der Philosophisch-Historischen Classe der Kaiserlichen Akademie der Wissenschaften. Bd. 149. — Wien, 1905. S. 85.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 80.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. Cz. 1: Odapelatywne nazwy osobowe. — Kraków, 2001. S. 9, 14, 16, 152, 247, 274, 318, 335, 339.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1144.
- ↑ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 1: A—G. — Kraków, 2007. S. 222.
- ↑ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 34.
- ↑ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 218.
- ↑ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 55.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Адзін з бацькоў. Правінцыйны аддзел. Баруны. // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 18 сакавіка 1921. — № 11. — С. 5.
- ↑ C. Цяжкі лёс Беларускае Вучыцельскаем Сэмінарыі ў Барунах. // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 8 красавіка 1921. — № 14. — С. 4.
- ↑ Sulistrowski F. Boruny // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 330.
- ↑ Каранеўскі А. Баруны // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 313.
- ↑ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 322.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Баруны. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7 — С. 322.
- Каранеўскі А. Р. Баруны. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 — С. 312, 313.
- С. Баруны. // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 17 чэрвеня 1921. — № 24. — С. 4, 5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||