Перайсьці да зьместу

Парман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Parmann
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Paro + Mann
Іншыя формы
Вытворныя формы Перман
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Парман»

Парман — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Барман або Парман (Barmann, Parmann, Parman[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -бар- (-бор-, -пар-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Вісбар; германскія імёны Barvid, Barwin, Wisbar) паходзіць ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[3], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[4], германскага man 'чалавек'[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Стефанъ Пармоновичъ (26 кастрычніка 1609 году)[6]; Helena Parmon (1706 год)[7]; Symon Parmonowicz (1775 год)[8]; Parmanowicz Jan (23 кастрычніка 1902 году)[9].

  • Пармановіч — уніяцкі сьвятар, які ўпамінаецца ў 1798 годзе[10]
  • Пармановіч (Parmanowicz) — ураднік Менскай губэрні на 1853 год[11]

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 62.
  2. Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 101.
  3. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  4. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
  5. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  6. Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 1. — Вильна, 1867. С. 242.
  7. Międzyrzecz, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  8. Падымныя рэестры Менскага ваяводства. Менскі павет, 1775. — Менск, 2014. С. 18.
  9. Сакалоўская А. Кальварыя. — Менск, 1997. С. 118.
  10. Дневник Сестрентсевича. Ч. 1. — СПб., 1913. С. 257.
  11. Tygodnik Petersburski. R. 24, Cz. 48, Nr. 57 (9 sierpnia 1853). S. 378.