Убер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Uber
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Ucho + Baro
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Убер»

Убер — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Убэр (Uber) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -уг- (-гуг-) (імёны ліцьвінаў Убарт, Уграт; германскія імёны Ubert, Hughrat) паходзіць ад германскага hugu 'думка, дух мысьленьня'[2], а аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Барвін; германскія імёны Barvid, Barwin, Barwin) — ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[3].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Hug (Hugo, Ugo, Jugo, Hok), Hubert (Hubart, Hukpert), Hugold[2].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Kazimierz Ubierewicz (20 кастрычніка 1655 году)[4]; sioło Nowosady w woj. trockim po śmierci ur. Uberowicza (4 жніўня 1656 году)[5][a].

На гістарычнай Полаччыне існуе вёска Убярцы.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Таксама:
    • Угінт: Угінтовічы (Ugintowicz) гербу Стрэмя — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Расенаў[6];
    • Угрант: Jan Ugrantowicz (1690 год)[7]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 2006. S. 264.
  2. ^ а б Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 109.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  4. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 307, 324.
  5. ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 104.
  6. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 5. — Rzeszów, 2001. S. 299.
  7. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 85.