Кілбар
Кілбар лац. Kiłbar | |
Kilber | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gill + Baro |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Келбар |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Кілбар» |
Кілбар (Келбар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кілбэр або Гілбэра (Kilber, Gilberia[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гіл- (-кіл-) (імёны ліцьвінаў Гілін, Гілімонт, Таўцігіл; германскія імёны Gillin, Gilmondus, Theudigilius) паходзіць ад германскага Gisala, Gisila 'патомак, нашчадак'[3], а аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Барвін; германскія імёны Barvid, Barwin, Barwin) — ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[4].
У Прусіі бытавала імя Гілбір: Gilbirs (1261 год)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Петръ Яновичъ Келъборовича (1565 год)[6]; Я Янъ Венцславовичь Кельборъ, возный господарскій воеводства виленскаго (22 кастрычніка 1605 году)[7]; Я Янъ Кельборъ (7 сакавіка 1608 году)[8]; Kilbor (1663 год)[9].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пётар Янавіч Келбаравіч — ракаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1565 году
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
- ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 39.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 70.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 505.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 185.
- ^ Вестник Западной России. Т. 4, 1866. С. 7.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 8. — Вильна, 1875. С. 78.
- ^ Sinkevičiūtė D., Račickaja V. Lietuvių dvikamienių vardų kilmės asmenvardžiai ir jų kamienų užrašymo ypatybės Vilniaus naujųjų miestiečių ir laiduotojų 1661—1795 metų sąraše // Archivum Lithuanicum. T. 16, 2014. P. 305.