Вісбар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Wisbar
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Wis + Baro
Іншыя формы
Варыянт(ы) Візбар, Віжбар, Вежбар
Зьвязаныя імёны Barwis
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Вісбар»

Вісбар, Візбар (Віжбар, Вежбар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Вісбар (Wisbar) і Барвіс (Barwis[1]) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісігерд, Вісімунт, Вішымут; германскія імёны Wisigard, Wisemund, Vismuot) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны'[3], а аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барыла, Барвід, Барвін; германскія імёны Barilo, Barvid, Barwin) — ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[4]. Такім парадкам, імя Вісбар азначае «народжаны мудрым»[5].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Weisber[6].

У Прусіі бытавала імя Вісебар (Вісебір): Wissebir (1417 год)[7], Lorencz Wissebar (1419 год)[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wissebar (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[8]; Petrus dictus Vissabor de Scoconanow (17 студзеня 1413 году)[9]; Визбору два чоловеки (22 чэрвеня 1415 году)[10]; Визбору земля пустая Кгелутева у Росеинах[11], Визбору семъица… Визбору Сумъкаилова земля[12], у Колтянех Визбору пять чоловековъ[13] (1440—1492 гады); а въ Конътовъта Визъборовича и въ братаничовъ его въ Станя Аниромовича а у Воидата Кондратовича (18 лютага 1509 году)[14]; бояре ковенскии, Юреи Визборовичъ а Нарбутъ (8 сьнежня 1528 году)[15]; Довнар Визборовичъ (1528 год)[16]; Andrich Wessebor (1558 год)[17]; Вшеборъ Станиславовичъ[18], Собостыянъ Яновичъ Вшеборъ… Григорей Вшеборъ[19], Якубъ Всуборъ[20], Матей Вшеборъ[21] (1567 год); urzędników dwornych imieniem Jana Wizbora i Andrzeja Walentynowiczów (жнівень 1658 году)[22]; Jan Wizbor[23], Krystyna Wierzborowiczowa[24], Ród Wiżborowiczów Butkunów: p. Gabriel Wizbor[25] (1690 год); jego mosci panu Jakubowi Jerzemu z Wizbora Dowiatowi (24 ліпеня 1696 году)[26].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пашкевічы зь Візбара — літоўскі шляхецкі род[28].

На гістарычнай Вількаміршчыне існуе вёска Візбары, у гістарычнай Прусіі існавала вёска Вісбарынэн.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ferguson R. English Surnames: And Their Place in the Teutonic Family. — London and New York, 1858. P. 396.
  2. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 64.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 16.
  7. ^ а б Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 119.
  8. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 680.
  9. ^ Lites ac res gestae inter Polonos Ordinemque Cruciferorum. T. 2. — Posnaniae, 1892. P. 147.
  10. ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 383.
  11. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 39.
  12. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 49.
  13. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 50.
  14. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 317.
  15. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 15 (1528—1538). — Vilnius, 2002. P. 89.
  16. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 83.
  17. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 242.
  18. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 941.
  19. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 967.
  20. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1016.
  21. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1017.
  22. ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 151.
  23. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 147.
  24. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 154.
  25. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 158.
  26. ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 413.
  27. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 29.
  28. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на П, Згуртаваньне беларускай шляхты

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]