Перайсьці да зьместу

Эйбар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эйбар
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна
Дата заснаваньня 5 лютага 1346
Кіраўніцтва і ўлада
mayor of Eibar[d] Ён Іраоля Ірыёнда[d]
Геаграфія
Плошча
  • 24,78 км²
Вышыня НУМ 121 ± 1 м
Каардынаты 43°11′ пн. ш. 2°28′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Афіцыйная мова басконская мова
Этнахаронімы eibartar
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 20600
Нумарны знак SS
Сайт eibar.eus
Эйбар на мапе Гішпаніі
Эйбар
Эйбар
Эйбар

Э́йбар (па-басконску: Eibar) — горад у правінцыі Гіпускоа ў аўтаномнай супольнасьці Краіны Баскаў. На 2018 год Эйбар мае 27 138 жыхароў[3]. Горад славіцца сваёй мэталаапрацоўкай, вядомы яшчэ з XVI стагодзьдзя як цэнтар вытворчасьці зброі, асабліва тонкай гравіроўкай пальнай зброі.

Меская ратуша.

Горад атрымаў статус гораду Альфонсам XI Кастыльскім у 1346 годзе, атрымаўшы назву Вільянуэва-дэ-Сан-Андрэс-дэ-Эйбар[4][5]. Фэадальныя сем’і гораду бралі ўдзел у вайне бандаў. У Эйбары, як і ў астатніх паселішчах у даліне, мелася прамысловасьць, якая базавалася на дзейнасьці кузьняў і вытворчасьці зброі. У 1766 годзе Эйбар быў уцягнуты ў сацыяльны бунт, вядомы як Мачынада, а праз гады, у 1794 годзе, на яго напалі французы, якія зьнішчылі горад[4].

Пасьля таго, як астатняя частка Гіпускоа перайшла на бок французаў у 1793 годзе за часам францускіх рэвалюцыйных войнаў, Эйбар часова прагаласаваў за далучэнне да Біскаі[6]. У карлісцкіх войнах Эйбар выступаў на баку лібэралаў. У XIX стагоддзі індустрыялізацыя зьмяніла сыстэму вытворчасьці ў горадзе і спарадзіла магутны грамадзкі рух. Рабочы рух і сацыялізм асабліва набылі моцы ў Эйбары. У 1931 годзе горад ухваліў абвяшчэньне Другой Гішпанскай рэспублікі. У знак прызнаньня яму было наданае званьне «Вельмі ўзорнага гораду»[4][7]. За часам грамадзянскай вайны ў Гішпаніі Эйбар быў практычна зьнішчаны італьянскімі бамбавікамі, якія дапамагалі гішпанскім нацыяналістам. Наступная рэканструкцыя прынесла значнае прамысловае разьвіцьцё і дэмаграфічны рост, гэтак насельніцтва Эйбару павялічылася амаль да 40 тысяч чалавек цягам некалькіх гадоў[4][8].

Праз брак месца да пашырэньня некалькі заводаў пераехалі ў Дурангальдэа і Аляву[9]. Наступствамі прамысловага крызісу 1980-х гадоў сталася страта значнай часткі насельніцтва[4]. У пачатку XXI стагодзьдзя эканоміка Эйбару грунтуецца на прамысловасьці і сфэры паслугаў[4].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]