Перайсьці да зьместу

Кандрат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Kundrat
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Cund + Rato
Іншыя формы
Варыянт(ы) Контрад, Контрат, Кондрад, Кундрат
Вытворныя формы Конрад
Зьвязаныя імёны Ratcunda
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Кандрат»

Кандра́т (Контрад, Контрат, Кондрад), Кундрат — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Гундарат, Гундрат, Кундрат або Контрат (Gundarat, Gundrath[1], Kundrat, Conttrat) і Раткунда (Ratcunda) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) паходзіць ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[3], а аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Konrad) — ад гоцкага *rêþs[4], германскага rad- 'рада'[5].

Імя Кандрат традыцыйна лічыцца літоўска-рускай формай германскага імя Конрад[6]. Таксама разглядаецца імавернасьць паходжаньня рускага імя Кандраці ад лац. quadratus 'квадратны, плячысты', грэц. Kodratos, царкоўнага імя Кодрат[7].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Kundrad, Kundrat, Kondrat[8].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Контрат (Kontrat) і Кундрат (Kundrat)[9].

У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Kundrat (Kundrate)[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Конъдрату Монътовтовичу у Рудоминъскои волости земля пустая' (1440—1492 гады)[11]; Станьку Конъдратовичу 12 копъ с коръчомъ моишокголскихъ (23 лістапада 1486 году)[12]; Сеньку Кунъдратовичу Кгодкгердовича 12 копъ зъ корчомъ моишокголскихъ… Смольняне: <…> Конъдрату 7 копъ з мыта смоленъского (17 сакавіка 1488 году)[13]; Юревъского пути слуги панъсырныи… Конъдратикъ Тверитиновъ (каля 1492 году)[14]; бояре ясвонские на имя… Витко Кондратовичъ (30 траўня 1496 году)[15]; а въ Конътовъта Визъборовича и въ братаничовъ его въ Станя Аниромовича а у Воидата Кондратовича (18 лютага 1509 году)[16]; людеи нашиых тяглых у Стоклишскои волости на имя… а Кгинвила Кондратовича (1514 год)[17]; людеи наших Стоклишского повета… а Кгинвила Кондратовича (19 студзеня 1515 году)[18]; чоловеков тяглых у волости Дорсунишскои… а Кондрата Явоишевича (26 студзеня 1516 году)[19]; пану Кундрату Кгуркгирдовичу (17 студзеня 1520 году)[20]; Анъдреи Кундратовичъ конь. Ясъ Кудратовичъ конь[21], Еирым Кондратович[22], Кгал Кондратович[23] (1528 год); Михалъко а Конъдратъ Нитовичи, Микита а Сенецъ Нитовичи, которыи жъ светъки вси сумежники тое земли (17 красавіка 1532 году)[24]; Оирим Кондратович… Кондрат Яцкович… Оирым Кондратович… Стан Кундратович (1537—1538 гады)[25]; Condrad, Iwan Kubema (1563 год)[26]; od P. Augustyna Kontrada (1690 год)[27]; Iosephus Kondrat (1701 год)[28]; Martinus Kondratowicz (1700 год)[29]; Kundratt (24 ліпеня 1746 году)[30]; Elisabetha Kontratowna (1759—1787 гады)[31]; Kondratt (1778 год)[32]; Stanisław Kindrat… Tomasz Kindrat (1782—1783 гады)[33]; Franciscum Kontratowicz (26 лістапада 1797 году)[30].

Кондраты (Kondrat) — прыгонныя зь вёсак Білуцяў (каля Лаздунаў), Заскавічаў, Езны і Дамейкава (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[35][36].

Кандратовічы (Kondratowicz) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, Жыжмараў і Ганусішкаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[37].

Кондраты (Kondrat) гербаў Сыракомля і Тапор і Кандратовічы (Kondratowicz) гербаў Габданк і Сыракомля — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і Віленскага павету[38].

Кондраты (Kondrat) — літоўскія шляхецкія роды з Жыжмараў і ваколіцаў Гадуцішкаў[39].

Кандратовіч (Kondratowicz, Kondratowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[40].

У XVI ст. у Жамойцкім старостве існавалі ўрочышча Кандрацішкі (Кондратишки) і маёнтак Кундраці (Кундрати)[41], у 1690 годзе — мясцовасьці Кандратавічы і Коўпы Кандратавічы[42]

На 1906 год існавала вёска Кандраты ў Люцынскім павеце, вёскі Кандратава і Кондратава (Кандратава, Кандратова) ў Невельскім павеце, а таксама вёска Кандраты ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[43]

На гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Кандраты, на гістарычнай Меншчыне — Кондратавічы і Кандратаўшчына, на гістарычнай Ваўкавышчыне — Кандраткі, на гістарычнай Амсьціслаўшчыне — Кандратаўск. Вёскі з назвай Кандратавічы існуюць на гістарычных Меншчыне і Случчыне, з назвай Кандрацішкі — на гістарычнай Браслаўшчыне.

  1. ^ Knudsen G. Danmarks gamle personnavne. Bd. 2: Tilnavne. — København, 1964. S. 1267.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 707, 1213.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 193.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  6. ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 3. — Warszawa, 2015. S. 169.
  7. ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 135.
  8. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 151.
  9. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 182, 191.
  10. ^ KUNDRAT, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  11. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 20.
  12. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 29.
  13. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 56, 59.
  14. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 158.
  15. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 141.
  16. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 317.
  17. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 292.
  18. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 207.
  19. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 179.
  20. ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 1379.
  21. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 89.
  22. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 158.
  23. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 523 (1528). — Vilnius, 2006. P. 166.
  24. ^ Акты, отно­ся­щи­е­ся к исто­рии Запад­ной Рос­сии. Вып. 2. 18‑я и 32 кни­ги запи­сей Литовской мет­ри­ки: Мет­ри­ка коро­ле­вы Боны. — Москва, 2018. С. 113.
  25. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 177, 210, 363, 365, 367.
  26. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 445.
  27. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 158.
  28. ^ Pasvalio Šv. Jono Krikštytojo parapijos jungtuvių įrašai 1697—1705 m., Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  29. ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia 1699—1701 m. jungtuvių įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  30. ^ а б K, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
  31. ^ Walkowiak J. Współczesne nazwiska Polaków o możliwej genezie litewskiej nieobecne w LPŽ, poświadczone w kartotece antroponimicznej LKI // Onomastica (Wrocław). T. 64, 2020. S. 218.
  32. ^ Spis rodziców dzieci urodzonych w Daugieliszkach w latach 1774—1790
  33. ^ Breslaujos dekanato vizitacija 1782—1783 m. Fontes Historiae Lituaniae, vol. VII. — Vilnius, 2008. P. 50, 52.
  34. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 250.
  35. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 298, 317, 369.
  36. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 246, 300.
  37. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 197, 401, 409.
  38. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 580.
  39. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 108, 314.
  40. ^ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
  41. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 142, 156.
  42. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 31, 35.
  43. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 251, 262, 276, 361.