Троцкі павет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Троцкі павет
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус павет Вялікага Княства Літоўскага
Адміністрацыйны цэнтар Трокі
Старосты Старосты троцкія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Плошча 8,7 тыс. км²
Час існаваньня 15071795
Месцазнаходжаньне Троцкага павету
Троцкі павет на мапе
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Троцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Троцкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Плошча 8,7 тыс. км². Сталіца — места Трокі.

Месты і мястэчкі: Аліта, Араны, Высокі Двор, Ганусішкі, Еўе, Жодзішкі, Жосьлі, Жыжморы, Мерач, Пералая, Самілішкі, Сімна, Стаклішкі[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гербы Троччыны з «Stemmata Polonica»

Утварыўся ў 1413 разам з Троцкім ваяводзтвам як рэгіён, беспасярэдне падпарадкаваны ваяводу троцкаму. У склад павету ўваходзілі Аліцкая, Алькеніцкая, Астрынская, Беліцкая, Бірштанская, Васіліская, Высакадворская, Дарсуніская, Доўгаўская, Дубіцкая, Жалудоцкая, Жыжморская, Зблянская, Зьдзецельская, Каняўская, Ляпунская, Мерацкая, Моўчадзкая, Навадворская, Неманойцкая, Оская, Гіяпорцкая, Перавальская, Пералайская, Пераломская, Пунская, Радунская, Саміліская, Стакліская, Стравіньніцкая, 2 Троцкія, Эйшыская воласьці (паветы).

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) некаторыя заходнія воласьці перайшлі ў склад Ковенскага павету, паўдневыя — у склад Лідзкага і Гарадзенскага паветаў.

У 1791 з паўднёвай часткі Троцкага вылучыўся Мерацкі павет, да Троччыны далучылася Гегужынская і Чабіская парафіі са складу Віленскага павету. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) павет спыніў сваё існаваньне, ягоная тэраторыя апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Павятовая харугва, XVI ст.

У кан. XVIII ст. налічваў 8154 дымоў[2].

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ахопліваў землі на левабярэжжы сярэдняй плыні Вяльлі, на левабярэжжы Мерачы, у сярэдняй плыні Нёмана, вярхоўя Шашупе.

У склад Троцкага павету ўваходзіла тэрыторыя Троцкага гродавага, Алькеніцкага, Жыжморскага, Лазьдзейскага, Мерацкага і Неманойцкага старостваў (дзяржаўных воласьцяў), а таксама прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.

Ураднікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Старосты троцкія

Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Троцкі павет // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 670.
  2. ^ Powiat trocki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 339

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]