Радун

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Raduni
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Rado + суфікс з элемэнтам -н- (-n-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Радон, Радзюн
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Радун»

Радун (Радзюн), Радон — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Радун (Raduni) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Konrad) паходзіць ад гоцкага *rêþs[2], германскага rad- 'рада'[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: слуги щитьные у Вержавъском пути… Федор Кожинъ, сынъ его Радонъ а братъ его Ивашъко (каля 1492 году)[4]; Alexander Radunius, Lithuanus (1573 год)[5]; Michałko Radun, syn Daniło lat 20, Kiryło 16, Zmitruk 5 (9 студзеня 1774 году)[6].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Радзюны (Radziun) — прыгонныя з Троцкага павету, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[7].

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Радзюнцы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1207.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 193.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 157.
  5. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 53.
  6. ^ Inwentarze kolegium jezuitów w Nieświeżu oraz jego majątków ziemskich z przełomu roku 1773 i 1774. — Poznań, 2020. S. 303.
  7. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 175.