Перайсьці да зьместу

Радзівіл (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ratwili
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Rado + Wili
Іншыя формы
Варыянт(ы) Радвіл, Радзьвіль
Вытворныя формы Гродвіл
Зьвязаныя імёны Willirad
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Радзівіл»

Радзівіл (Радвіл, Радзьвіль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Ратвіл (Ratwilius[1]) і Вілірад або Вілрад (Willirad, Wilrad) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Раталт, Радавін, Конрад; германскія імёны Ratolt, Radowin, Konrad) паходзіць ад гоцкага *rêþs[3], германскага rad- 'рада'[4], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[5]. Такім парадкам, імя Радзівіл азначае «рада волі»[6].

Адпаведнасьць імя Радзівіл германскаму імю Ratwilius сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7][8]. Ён жа адзначыў вытворны ад гэтага імя сучасны тапонім Rotweil у Вюртэмбэргу (Нямеччына)[9]. Адпаведнасьць імя Радзівіл германскім імёнам Ratwilius і Wilrad прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[10].

Спэцыяліст у галіне анамастыкі Ігар Капылоў адзначае, што ў славянскіх мовах даволі часта сустракаюцца складаныя імёны з кампанэнтам Рад-, які літаральна пазначае старажытнае слова радети 'клапаціцца пра штосьці'. Існуюць такія старажытныя імёны, як Радамір (той, хто клапоціцца пра мір), Радаслаў (той, хто дбае пра славу) і г. д. Дасьледнікі знаходзяць падставы для таго, каб і другі кампанэнт імя -віл лічыць славянскім, беспасярэдне зьвязаным з словам 'воля'. Пацьверджаньнем гэтага лічыцца ўкраінскае слова вільний (вольны). Такім парадкам, беручы пад увагу славянскую вэрсію паходжаньня, імя Радзівіл азначае «той, хто клапоціцца пра волю»[11]. Гісторык Павал Урбан адзначае, што ў Лаўрэнцеўскім і Радзівілаўскім летапісах пад 1147 годам упамінаецца ўплывовы кіеўскі баярын Радзіла, тым часам Радзівіл Осьцікавіч у адной з дароўных граматаў вялікага князя Казімера значыцца як Радзіл Осьцікавіч[12]. Адпаведна, дасьледнік тлумачыць імя Радзівіл як «Валявы ў парадзе» або «Добрай волі»[13]. На думку Ігара Капылова імя Радзівіл прыйшло ў спадчыну з імянной базы праіндаэўрапейскай эпохі[11][a].

У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Radziwill (Radzewill, Radszewill)[14].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Woyschiwid cum filio Radiwilo (18 студзеня 1401 году)[15]; cum Rodywil[16], Rodwil[17], Rodywil[18] (2 кастрычніка 1413 году); Rodywyl Ostikowicz (29 лістапада 1430 году)[19]; Родивил Остикович[20] (27 верасьня 1432 году)[21]; Radiwil Hostikowicz (15 кастрычніка 1432 году)[22]; Radiwil marsalci terrae Lythuaniae [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[23]; Georgius et Stanislaus filii domini Radwylonis (1 жніўня 1439 году)[24]; Stanislao Radwilowicz (21 кастрычніка 1440 году)[25]; Радивилу Остиковичу (Радивил Остикович[26]; 1440—1492 гады[27], 9 лістапада 1449 году[28]); бояре Радуньскіе Круповичы… Радвилъ Богдановичъ (1444 год)[29]; Georgio Radwylowycz (25 лютага 1444 году)[30]; Radyl Osticowicz (16 красавіка 1444 году)[31]; панъ Родивилъ Остиковичь (9 верасьня 1445 году[32], 14 траўня 1446 году[33], 8 студзеня 1452 году[34], 21 красавіка 1452 году[35], 14 красавіка 1455 году[36], 21 траўня 1463 году[37], 21 жніўня 1466 году[38], 25 траўня 1475 году[39]); Radiwil Ostikowycz (23 красавіка 1452 году)[40]; Rodiwyl Hostikowicz (21 лютага 1457 году)[41]; Radiuil Jadogowicz (13 студзеня 1460 году[42], 1483 год[43]); Родивилъ (10 сакавіка 1463 году)[44]; cum Mylosz Rodzwilowicz pratis (10 ліпеня 1463 — 12 ліпеня 1467 году)[45]; Radivil Osczykowicz palatino Trocensi (30 верасьня 1469 году)[46]; Hliebonie et Radwil germanis mariti mei dicti Miczko (15 лютага 1484 году)[47]; Stefanus Andruszkowicz Jatolgowicz alias Radziwill[48], Radivill Jadollgowicz[49] (30 траўня 1491 году); людемъ нашимъ Мерецъкого повета… а Родвилу Воиневичу (люты 1510 году)[50]; Ивашку Радивиловичу… дано три земли пустовскихъ в Румшишском повете (1 ліпеня 1516 году)[51]; Martinus Walczkowicz Radivił… terrigena districtus Moyschogolensis (1517 год)[52]; бояр ейшышских… Радивила Станьковича, а Радивила Петрашевича (19 студзеня 1526 году)[53]; Пашко Родвиловичъ… Шымъко Родвиловичъ[54], Станиславъ Родивиловичъ[55], Товткин Родивиловичъ[56], Радивилъ Станьковичъ[57], Радивило Воитъковичъ[58], Радивилъ Романовичъ[59], Радьвиль Кгенеитовичъ[60] (1528 год); Я Родивилъ Волковичъ… боярынъ нашъ Радивиль Волчъковичъ (11 траўня 1529 году)[61]; nobilem Radiwyl Romanowicz (1533 год)[62]; з СомилишокЛенартъ Радивилович (1533—1535 гады)[63]; люди, на ймя: Степана а Радивила, а Бертоша — Григоровичовъ (сьнежань 1534 году)[64]; людеи двора его милости Мерецкого… Родвила Ганцовича (25 студзеня 1537 году)[65]; дядкевича Стаселева Черьня Радивиловича (20 кастрычніка 1539 году)[66]; рыболове господарьские Бертошь а Мейло Родвиловичи на брата своего Янушка (26 ліпеня 1540 году)[67]; колесникъ Городенский… на колесниковъ же потужниковъ своихъ Радвила Янковича (27 верасьня 1540 году)[68]; Якуба а Радивила Пашкевичов — две службы (1540—1543 гады)[69]; Панко Радивилович (1 ліпеня 1542 году)[70]; бояринъ волковыйский Радивил Сеньковичъ Клозкайловича (15 сакавіка 1546 году)[71]; двора Добучинского… земълю Радивиловъщину… онои земъли Радивиловское… земълю тую Радивиловъщину… дворища, одно Радивилово (24 лістапада 1548 году)[72]; село Радвиловичи (1554 год)[73]; на цыншу держить Радивило Сомиловичъ (1557—1558 гады)[74]; Radziwilo Mońkiewicz… Passko a Radziwilo Korenikowiczy (1558 год)[75]; Lenart Radziwiłowicz… Wasiuk Mackowicz z synem Radziwiłem (1561 год)[76]; Петръ Радивиловичъ… Валентый Радивиловичъ (1563 год)[77]; з села Радивиловичъ[78], з ыменья Радивиловичъ[79], Добриня Петровичъ з Радивиловичъ… Богушъ Ганусовичъ з Радивиловичъ[80] (1567 год); з роду Вешова… Лукашу Радвиловичу (15 верасьня 1568 году)[81]; Мик Родвил (10 чэрвеня 1594 году)[82]; Paweł Radziwiłowicz (1602—1615 гады)[83]; Костентин Иванов сын Родивилович Шестак (1655 год)[84]; Karol Radziwiłowicz… Jan Radziwiłowicz… Tomasz Radziwiłowicz… Maciej Radziwiłowicz (1765 год)[85]; Rozalia Radziwiłłowicz (1800 год)[86].

У канцы XVIII ст. на гістарычнай Полаччыне адзначаўся шляхецкі род Радзівіловічаў[91].

Радзівілы (Rodziwiłł) — прыгонныя зь вёскі Вярбелішкаў (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[92].

Радзівіловічы (Radziwiłowicz) гербу Любіч — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[93].

Радзівіловічы або Радзьвіловічы (Radziwiłowicz, Radzwiłowicz) гербу Трубы — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[93].

Радзівіловічы гербу Суліма[94], Радзьвіловічы[95] і Радзівіловічы-Шостакі[96] — літоўскія шляхецкія роды.

Радвіловіч (Radwillowicz), Радзівіл (Radziwil, Radziwill) і Радзівіловіч (Radziwillowicz, Radziwilowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[97].

У XVI ст. існавалі «выган» Радвілавічы (Радвиловичи) і пустая зямля Радзівілаўшчына (Радивиловщина) у Жамойцкім старостве[98].

На 1888—1905 гады ваколіца Радзівілавічы існавала ў Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні[99][100].

На 1906 год існаваў фальварак Радзівілішкі ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[101].

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Радзьвілаўцы, на гістарычнай Гарадзеншчыне — вёска Радзівілкі, у былым Жамойцкім старостве — места Радзівілішкі, на гістарычнай Наваградчыне — вёска Радзівілімонты, на гістарычнай Піншчыне — вёска Радзілавічы. Каля Роўна існуе места Радзівілаў (упаміналася ў 1564 годзе)[102].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. У рэчышчы палітыкі летувізацыі зьявіліся тлумачэньні імя Радзівіл (лет. Rаdvіlаs) ад летувіскіх словаў rаdо 'ён знайшоў' (форма дзеяслова ў трэцяй асобе мінулага часу, тым часам у інфінітыве rаstі 'знаходзіць' і аснове цяперашняга часу rаst- гэтага ж дзеяслова няма спалучэньня rаd-) і viltis 'надзея'. У выпадку другой асновы летувіскія аўтары ня могуць адэкватна патлумачыць брак гістарычных запісаў імя з канцавым -т пры паралельным бытаваньні ў імёнах ліцьвінаў асновы -вілд- (-вілт-)
  1. Series episcoporum ecclesiae catholicae. — Ratisbonae, 1873. P. 618.
  2. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1219, 1605.
  3. Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 193.
  4. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  7. Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 162.
  8. Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (fin), le nom de Radziwill // Revue internationale d’onomastique. Nr. 4, 1964. P. 281—292.
  9. Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie // Proceedings of the Eighth International Congress of Onomastic Sciences. — De Gruyter Mouton, 1966. P 470.
  10. Юркенас, Ю. Основы балтийской и славянской антропонимики. — Вильнюс, 2003. С. 38.
  11. 1 2 Капылоў І. Радзівілы // Звязда. № 47 (27162), 13 сакавіка 2012 г.
  12. 1 2 3 Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 53.
  13. Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 188.
  14. RADZIWILL, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  15. Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 38.
  16. Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54, 70.
  17. Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
  18. Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 70.
  19. Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 515.
  20. Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам: Ч. 1. — Вильно, 1843. С. 6.
  21. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 327.
  22. Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 81.
  23. Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
  24. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 171.
  25. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 190.
  26. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 214.
  27. Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 32, 54.
  28. Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 66.
  29. Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 1. — СПб., 1863. С. 16.
  30. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 203.
  31. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 206.
  32. Пожалование в. к. л. Казимира Радзивиллу Остиковичу на Вижунские сеножати (1445)(недаступная спасылка), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  33. Грамота в. к. л. Казимира Радзивиллу Остиковичу на 9 человек, живущих на немецкой границе (1446)(недаступная спасылка), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  34. Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 48.
  35. Грамота в. к. л. Казимира о разрешении Радзивиллу Остиковичу поселить трех человек в Олунгах (1452), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  36. Грамота в. к. л. Казимира о разрешении Радзивиллу Остиковичу поселить шесть человек Роквян в Биржах близ немецкой границы (1455), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  37. Грамота в. к. л. Казимира для Радзивилла Остиковича на человека Воинейка Мостейковича (1463)(недаступная спасылка), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  38. Письмо в. к. л. Казимира наместникам Трокского воеводства и Жемайтии о выдаче немецкой челяди (1466), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  39. Письмо в. к. л. Казимира боярам Гедройтским с запретом вступаться в бортную землю Гедишки (1475), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  40. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 236.
  41. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 253.
  42. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 259.
  43. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 387.
  44. Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 3, 1432—1534. — Lwów, 1890. S. 12.
  45. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 285.
  46. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 305.
  47. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 393.
  48. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 433.
  49. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 434.
  50. Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 96.
  51. Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 345.
  52. Lebedys J. Lietuvių kalba XVII—XVIII a. viešajame gyvenime. — Vilnius, 1976. P. 62.
  53. Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 190.
  54. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 90.
  55. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 85.
  56. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 86.
  57. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 88.
  58. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 94.
  59. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 102.
  60. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 164.
  61. Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 83.
  62. Codex Mednicensis seu Samogitiae Dioecesis. P. 1, (1416.II.13—1609.IV.2). — Roma, 1984. P. 253.
  63. Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 29.
  64. Lietuvos Metrika. Knyga 227 (8) (1533—1535). — Vilnius, 1999. P. 158.
  65. Lietuvos Metrika. Knyga 21 (1536—1537). — Vilnius, 2019. P. 56.
  66. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 50.
  67. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 127.
  68. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 175.
  69. Lietuvos Metrika. Knyga 231 (12) (1540—1543). — Vilnius, 2007. P. 207.
  70. Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 14.
  71. Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 30 (1480—1546 гг.). — Менск, 2008. С. 68.
  72. Акты, отно­ся­щи­е­ся к исто­рии Запад­ной Рос­сии. Вып. 2. 18‑я и 32 кни­ги запи­сей Литовской мет­ри­ки: Мет­ри­ка коро­ле­вы Боны. — Москва, 2018. С. 321.
  73. Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 14.
  74. Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 42 (1556—1562 гг.). — Менск, 2015. С. 42.
  75. Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 397, 502.
  76. Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 48, 120.
  77. Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 17, 20, 26, 142.
  78. Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 759.
  79. Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 841.
  80. Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 845.
  81. Jablonskis K. Archyvinės smulkmenos // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 415—416.
  82. Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 360.
  83. Зинкявичус З. К вопросу о литовско-польских языковых контактах по данным антропонимики г. Вильнюса начала XVII в. // Балто-славянские исследования. — М., 1974. С. 138.
  84. Памятники истории Восточной Европы. Источники 15-17 вв. Том 4. (Monumena Historica Res Gestas Europae Orientalis Illustrantia). Крестоприводная книга шляхты Великого княжества Литовского 1655 г. — Москва — Варшава, 1999. С. 69.
  85. Яўген Анішчанка, Попис шляхты Гродненского повета 30.09 — 4.10.1765 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 22 лістапада 2016 г.
  86. Lejpuny (Radziwiłłowicze), Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  87. Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 126.
  88. Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 318.
  89. Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 313.
  90. Памятная книжка Витебской губернии. На 1878 год. — Витебск, 1878. С. 346.
  91. Анішчанка Я. Шляхецкія ваколіцы ўсходнебеларускіх губерняў 1783—1785 і 1798—1799 // Годнасьць. № 1 (3), 1997. С. 29.
  92. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 327.
  93. 1 2 Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 389.
  94. Malewski Cz. Rody szlacheckie w powiecie lidzkim na Litwie w XIX wieku. — Wilno, 2002.
  95. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Р, Згуртаваньне беларускай шляхты
  96. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ш, Згуртаваньне беларускай шляхты
  97. Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
  98. Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 268.
  99. Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 476.
  100. Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 151.
  101. Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 363.
  102. Непокупный А. П. Балто-севернославянские языковые связи. — Киев, 1976. С. 167.