Радавін
| Радавін лац. Radavin | |
| Radowin | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Rado + Wino |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Радзівін, Радвін, Радзьвін |
| Зьвязаныя імёны | Winirad |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Радавін» | |
Радаві́н (Радзівін), Радвін (Радзьвін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Радавін, Радэвін, Радвін або Ратвін (Radowin, Radewin[1], Radwin, Radwinus[1], Ratwin) і Вінірад (Winirad) — імёны германскага паходжаньня[2][1]. Іменная аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Konrad) паходзіць ад гоцкага *rêþs[3], германскага rad- 'рада'[4], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Людвін, Монтвін; германскія імёны Butwin, Liuduin, Mondawin) — ад гоцкага wins 'сябар'[5].
У Прусіі бытавала імя Radwen[6].
У Польшчы ў 1557 годзе і XVII ст. адзначалася прозьвішча Radziwin (Radivinus)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: села Радвиновичовъ (1554 год)[8]; у того екстракту, при печати притисненой, подписъ рукъ тыми словы: Въ небытности пана Себастіана Корижни, писара кгродского Виленского, Станиславъ Бартломеевичъ Радвинъ Ивановичъ (22 сьнежня 1580 году)[9]; Село Борки. <…> Радовинъ Телятиновичъ отчичь волока, сыны его два Миколай и Якубъ (26 кастрычніка 1609 году)[10]; Andrzey y Michał Radziwinowiczowie zachoże stolarze (1738 год)[11]; Anna Radzwinowicz (1798 год)[12]; Marianna Anna Radziwinowicz (1804 год)[13].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Станіслаў Бартламеевіч Радвін Івановіч — віленскі шляхціч, які ўпамінаецца ў 1580 годзе
- Юры Міхайлавіч Радвіновіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1597 годзе[14]
- Ян, Фядора, Мацей, Міхал, Каця і Ганна Радвіны — жыхары вёскі Жардэляў (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў 1809 годзе[15]
- Ян і Ізыдар Радзівіновічы (Radziwinowicz) — удзельнікі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў з Гарадзенскай губэрні[16]
Радзівіновічы — літоўскі шляхецкі род[17].
На 1905 год існаваў фальварак Ратвіншчына ў Пружанскім павеце Гарадзенскай губэрні[18].
На 1910 год існавала лясная вартоўня Радвіна ў Гомельскім павеце Магілёўскай губэрні[19].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 182.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1219, 1616.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 193.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 81.
- ↑ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 4: Pl—St. — Kraków, 2013. S. 199.
- ↑ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 41.
- ↑ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 5. — Вильна, 1871. С. 137.
- ↑ Археографический сборник документов, относящийся к истории Северо-Западной Руси. Т. 1. — Вильна, 1867. С. 240.
- ↑ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 27. — Витебск, 1898. С. 169.
- ↑ Grodno św. Franciszka Ksawerego (Fara), Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Grodno św. Franciszka Ksawerego (Fara), Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 4. ― Вильна, 1905. С. 263.
- ↑ Яўген Анішчанка, Жордели инвентарь 1809 в Ошмянском повете пана Т. Гана, Архіў гісторыка Анішчанкі, 27 красавіка 2019 г.
- ↑ Bozik E. Bohaterowie sprzed 150 lat // Powstanie 1863. Podlaskie epizody. — Supraśl, 2014. S. 370.
- ↑ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Р, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ↑ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 124.
- ↑ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 43.