Перайсьці да зьместу

Радыгайла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ratgeil
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Rado + Geilo
Іншыя формы
Варыянт(ы) Радзегала
Зьвязаныя імёны Geilrad
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Радыгайла»

Радыгайла (Радзегала) — мужчынскае імя.

Ратгайл, Рэдгел або Ратыкал (Ratgeil, Redgell[1], Rattical[1]) і Гейлрад або Гайлрат (Geilrad, Gailrat) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Konrad) паходзіць ад гоцкага *rêþs[3], германскага rad- 'рада'[4], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловеков служебныхъ… а Родикгаиловичи (9 лістапада 1449 году)[6]; село Радикгали (1554 год)[7]; od Radziegaly, wsi Obolnickiey (20 лістапада 1673 году)[8].

  1. ^ а б Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 348.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 567, 569, 1211.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 193.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 61.
  7. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 110.
  8. ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 290.