Гайльрада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Geilrad
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Geilo + Rado
Іншыя формы
Зьвязаныя імёны Радыгайла
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гайльрада»

Гайльрада — жаночае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гайльрада (Gailrat, Geilrad) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[2], а аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Konrad) — ад гоцкага *rêþs[3], германскага rad- 'рада'[4].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гайльрада — гэсэнская зямянка, якая разам зь сястрой Элізабэт у 777[5] і 788 гадох зрабіла наданьне кляштару ў Фульдзе[6]
  • Гайльрада — гэсэнская зямянка, якая ў 790 годзе зрабіла наданьне кляштару ў Лёршы[7][8]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 569.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 193.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Hartmut Geißler, Besitz des Klosters Fulda in Wackernheim, Ingelheimer Geschichte, 26 сьнежня 2020 г.
  6. ^ Regesten der bis jetzt gedruckten Urkunden zur Landes- und Orts-Geschichte des Großherzogthums Hessen. — Darmstadt, 1851. S. 30—31
  7. ^ Regesten der bis jetzt gedruckten Urkunden zur Landes- und Orts-Geschichte des Großherzogthums Hessen. — Darmstadt, 1851. S. 33
  8. ^ Dotzauer W. Geschichte des Nahe-Hunsrück-Raumes von den Anfängen bis zur Französischen Revolution. — Franz Steiner Verlag, 2001. S. 85.