Мандзейка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Манцейка»)
Mundicho
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Munda + суфікс з элемэнтам -к- (-k-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Манцейка, Монцека, Монтка
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Мандзейка»

Мандзейка, Манцейка (Монцека, Монтка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Мундзіка або Мондзік (Mundicho, Mondicus[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[3] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[5] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[6].

У Прусіі бытавала імя Монтыка (Монтэка, Мантыка): Monteko / Montike / Montke / Mantiko / Monteke / Hanns Monticke (1348, 1360, 1393, 1407 і 1443 гады)[7][8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: в Оболцох чотырнадъцать чоловеков… Монътеико (1440—1492 гады)[9]; чоловекъ, на имя Мондеико и з братомъ, з Кгирдемъ (19 лістапада 1449 году)[10]; Олехно Мантеиковичъ (1528 год)[11]; стрельцы Бирштаньские… Мисюлю Мондейковичу (1557—1558 гады)[12]; человековъ тяглыхъ… Сенка Мандейковича (1558 год)[13]; Ian Mondeykowicz (17 сакавіка 1573 году)[14]; Ligieyko Mondeykowicz (14 ліпеня 1578 году)[15]; Boris, Gryg, Tomasz a Mondeyko Jankowiczy (1 чэрвеня 1584 году)[16]; Микита Мантыкъ (14 ліпеня 1596 году)[17]; Даниелъ Монткевич… Даниеля Монткевича (10 сьнежня 1631 году)[18].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Монцекі (Монтеки)[21].

На гістарычнай Упіччыне існуе вёска Мандзейкі, у гістарычнай ПрусііМонткі (Манткі).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Anhang 3 Wörterbuch der gotischen Namen // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. — Leiden — Köln, 1989.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 355, 1135.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  6. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  7. ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 636, 640.
  8. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 63.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 27.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 60.
  11. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 75.
  12. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 42 (1556—1562 гг.). — Менск, 2015. С. 52.
  13. ^ Ревизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом княжестве Литовском, с присовокуплением грамот и привилеев. — Вильна, 1867. С. 211.
  14. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 202.
  15. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 113.
  16. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 279.
  17. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 544.
  18. ^ Raganu teismai Lietuvoje. — Vilnius, 1987. P. 169—170.
  19. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 406.
  20. ^ Алфавитный список землевладельцев Ковенской губернии. — Ковна, 1889. С. 318.
  21. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 129.