Гінцейка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Gentke
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gentt + суфікс з элемэнтам -к- (-k-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гендзік, Гіндзіка
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гінцейка»

Гінцейка (Гендзік, Гіндзіка) — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Гендэка або Гентка (Gendecke, Gentke[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -генд- (-гент-, -гінт-) (імёны ліцьвінаў Гінтэр, Агінт, Эйгінт; германскія імёны Genter, Aginto, Eigint) паходзіць ад гоцкага gands 'посах', пераноснае 'чары'[3].

У Прусіі бытавала імя Gandiko (1360 год)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: людеи наших дорсуничанъ… Яна Кгинтеиковича (22 ліпеня 1501 году)[5]; село Кгиндикишки (1554 год)[6]; человековъ тяглыхъ… Яна Кгинтейковича (1558 год)[7]; Янъ Станиславовичъ Кгинтейковича (1567 год)[8].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Гінцейкавічы каля Дарсунішак[9].

На 1906 год існавала вёска Гендзікі ў Юравіцкай воласьці Полацкага павету Віцебскай губэрні[10].

На гістарычнай Полаччыне існуе вёска Гендзікі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 30.
  2. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1954. S. 198.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 502.
  5. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 257.
  6. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 66.
  7. ^ Ревизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом княжестве Литовском, с присовокуплением грамот и привилеев. — Вильна, 1867. С. 211.
  8. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 743.
  9. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 195.
  10. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 328.