Абека
| Абека лац. Abieka | |
| Abbeco | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Abo + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Абіка, Абака, Абейка, Апейка |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Абека» | |
Абека (Абейка, Апейка), Абіка, Абака — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Абіка, Абека або Абака, пазьней Абэка або Апэка (Abbiko, Abbeco, Abeko[1], Abbaco, Abbeke[2], Apeke[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова аб- (імёны ліцьвінаў Абор, Абуд, Абрат; германскія імёны Abar, Abbud, Abrada) паходзіць ад гоцкага aba 'мужчына, муж'[4].
Адпаведнасьць імя Апейка германскаму імю Abbic (Apich) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: земли пустовъских въ Сомилишъскои волости леитъских… Обековъщину… Обековшчину (8 красавіка 1529 году)[6]; Adam Obakiewicz[7], Józef Obakiewicz… Marcin Obakiewicz[8], Jerzy Obakiewicz[9], Jerzy i Eliasz Obakiewiczowie[10], Jan Obakiewicz[11], Dawid Obakiewicz[12] (1690 год); Abako (1864 год)[13].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Міхал, Казімера і Леакадыя Абакевічы (Абакевич) — шляхцічы з ваколіцаў Кейданаў, якія мелі ў валоданьні зямлю на 1882 год[14]
- Восіп Абака — жыхар Вільні на 1906 год[15]
- Сьцяпан Абакевіч — праваслаўны з Ковенскага павету, паранены ў Першую сусьветную вайну[16]
- Томас Абейка — каталік зь Вількамірскага павету, зьніклы ў Першую сусьветную вайну[17]
- Міхал Абіка — беларус з ваколіцаў Сьвіслачы, забіты ў Другую сусьветную вайну[18]
Абакевічы (Abakiewicz[19], Obakiewicz) гербу Тапор — літоўскі шляхецкі род[20].
Апейкі-Няміры — літоўскі шляхецкі род[21].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Hartig J. Die münsterländischen Rufnamen im späten Mittelalter. — Köln — Graz, 1967. S. 138.
- 1 2 Cadovius-Müller J. Memoriale linguae Frisicae: nach der Jeverschen Originalhandschrift. Bd. 4. — Norden und Leipzig, 1911. S. 81.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 11.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 41.
- ↑ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1964. P. 17.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 14 (1524—1529). — Vilnius, 2008. P. 402.
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 158.
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 32.
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 35.
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 38.
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 44.
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 45.
- ↑ Spis miejscowości oraz nazwisk mieszkańców parafii kiernowskiej w 1864 r., Genealogia Wileńszczyzny
- ↑ Алфавитный список землевладельцев Ковенской губернии. — Ковна, 1882. С. 1.
- ↑ Список лиц, пользующихся правом участия в выборах в Государственную Думу по 4-му избирательному участку г. Вильны. — Вильна, 1906. С. 3.
- ↑ Именной список №95 убитым, раненым и без вести пропавшим нижним чинам. — СПб., 1915. С. 1520.
- ↑ Именной список №20 убитым, раненым и без вести пропавшим нижним чинам. — СПб., 1914. С. 318.
- ↑ НАРБ 1569-1-90-22, Генеалагічныя базы дадзеных Беларусі
- ↑ Uruski S. Rodzina, herbarz szlachty polskiej. T. 1. — Warszawa, 1904. S. 1.
- ↑ Uruski S. Rodzina, herbarz szlachty polskiej. T. 12. — Warszawa, 1915. S. 209.
- ↑ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Н, Згуртаваньне беларускай шляхты