Шацейка
Шацейка лац. Šaciejka | |
Scazciho | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Scato + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Шадзейка, Жадзейка, Задэйка, Задыйка, Задыка, Затка |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Шацейка» |
Шацейка, Шадзейка (Жадзейка, Задэйка, Задыйка, Задыка, Затка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скаціка (Scazciho) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -шад- (-шат-) (імя ліцьвінаў Шаціла; германскае імя Scazelo) паходзіць ад гоцкага skadus 'ахінуты, абаронены'[2]. Апроч таго, адзначалася германскае імя Sedeke[3].
Імя Schatko адзначалася ў 1391 годзе ва Ўроцлаве[4].
У Прусіі бытавала імя Seydike / Zaydicke (1408 і 1419 гады)[5].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Садэйка (Sadejko)[6].
У Чэхіі бытавала імя Šedik[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: und robeten des Szodeyken (11 чэрвеня 1418 году)[8]; Szodeyko (15 верасьня 1434 году)[9]; homines… sextus Szedeyko (1492 год)[10]; Матей Жадейковичъ (12 лютага 1505 году)[11]; Ян Шедеиковичъ[12], Жадеико Номиковичъ… Миколаи Шедеиковичъ[13], Петръ Шатеиковичъ[14] (1528 год); Милюк Задыикович (1 ліпеня 1542 году)[15]; Войтехъ Садикъ Станиславовичъ (1567 год)[16]; Кгриктеръ Жедейкевичъ (12 красавіка 1584 году)[17]; Иванъ Шадейко (24 жніўня 1599 году)[18]; na miejscu Jana Szateyki (1690 год)[19]; Zadeyki (1744 год)[20]; Jacek Zodyko (24 кастрычніка 1765 году)[21]; Zatkiewicz (1802—1803 гады)[22].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жадзейка Номікавіч — баярын Ўпіцкага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Пётар Шацейкавіч — вількійскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мікалай Шацейкавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[23]
Шадзейкі (Szadejko) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[24].
Шатэйкі (Szetejko) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[25].
Жадзейкі (Żadejko) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[26].
Задэйкі (Zadejko) гербу Магіла — літоўскі шляхецкі род[27]
Задзікі (Zadzik) гербу Кораб і Задыковічы або Задыкевічы (Zadykowicz, Zadykiewicz) гербу Любіч — шляхецкія роды Рэчы Паспалітай[28].
Жадкевічы (Żadkiewicz) гербу Ястрабец — шляхецкі род Рэчы Паспалітай, украінскія казакі[29].
Задзіковічы (Zadzikowicz) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай зь Львова[30].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася вёска Задзейкі каля Шкудаў[31].
На 1904 год існавала вёска Шацькава ў Ельнянскім павеце Смаленскай губэрні[32].
Вёскі з назвай Жадзейкі існуюць на гістарычных Гарадзеншчыне, Лідчыне і Слонімшчыне. На гістарычнай Полаччыне існуе вёска Шодзікі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1306.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Weinhold K. Die Personennamen des Kieler Stadtbuches von 1264—1288. — Kiel, 1866. S. 46.
- ^ Reichert H. Die deutschen Familiennamen: nach breslauer quellen des 13. und 14. Jahrhunderts. — Breslau, 1908. S. 58.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 85, 91.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 281.
- ^ Archiv český: čili, Staré písemné památky české i moravské, sebrané z archivů domácích i cizích. Dil. XXX. — Praha, 1913. S. 158.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 411.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 154.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 453.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 8.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 75.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 102.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 158.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 22.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1013.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 10.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 6. — Вильна, 1872. С. 179.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 153.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Рыбчонак С. Попіс шляхты Аршанскага павета 30 верасня 1765 г. // Герольд Litherland. № 20, 2014. С. 117.
- ^ Stepukonienė I., Mickienė I. Personal Names in Baptismal Records of Seredžius of the Early Nineteenth Century (1802—1803) // Lituanistica. Vol. 65. Nr. 2, 2019. P. 109.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 438.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 804.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 809.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 459.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 380.
- ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 321.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 12. — Warszawa, 1939. S. 349.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 12. — Warszawa, 1939. S. 256.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 292.
- ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 232.