Алейка
Алейка лац. Alejka | |
Allecke | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Alo + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Алека |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Алейка» |
Алейка, Алека — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Аліка або Алека (Alico, Alika[1], Allecke[2]) — імя германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова ал- (імёны ліцьвінаў Алігут, Альмін, Аламунт; германскія імёны Algut, Almin, Alamunt) паходзіць ад гоцкага alls 'увесь, кожны'[5].
У Прусіі бытавала імя Allicke[6].
Германскае імя Aleke гістарычна бытавала ў Рызе[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Дубровенъского путя слуги панъцырныи… Оносовых сыновъ тры — Данилко, Олеико, Трухонъ (каля 1492 году)[8]; светковъ на имя Яковца Олейкоича, себра своего (9 верасьня 1540 году)[9]; боярына ръшаньского Олейку Грыневича (29 сакавіка 1558 году)[10]; Oleykowicz (1671—1681 гады)[11].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Антон Алякевіч (Антон Казимиров сын Олекевич) — зямянін Менскага павету, прадстаўлены ў 1863 годзе[12]
- Антон Алякевіч (Антон Петров Олекевич) — шляхціч Менскай губэрні, прадстаўлены ў 1863 годзе[12]
У канцы XVIII ст. на гістарычных Амсьціслаўшчыне і Аршаншчыне адзначаўся шляхецкі род Алекаў[13].
Алькевічы (Alkiewicz) гербаў Яліта і Шалава — літоўскі шляхецкі род[14].
Алякевічы гербу Леў — літоўскі шляхецкі род[15].
На 1910 год існавала вёска Нікольск або Алейкі ў Чавускім павеце Магілёўскай губэрні[16].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Anhang 3 Wörterbuch der gotischen Namen // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. — Leiden — Köln, 1989.
- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 21.
- ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 102.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 52.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 52.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 12.
- ^ Hildebrand H. Das Rigische Schuldbuch (1286—1352). — St. Petersburg, 1872. S. 6.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 162—163.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 155.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 249 (35) (1554—1568). — Vilnius, 2018. P. 85.
- ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 120.
- ^ а б № 125. Спісы шляхты, прадстаўленыя паміж 15.X.1863 і 15.X.1864 улучна, Сьвіслацкія аркушы
- ^ Анішчанка Я. Шляхецкія ваколіцы ўсходнебеларускіх губерняў 1783—1785 і 1798—1799 // Годнасьць. № 1 (3), 1997. С. 18, 24.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Rzeszów, 2001. S. 18.
- ^ Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 1. — Менск, 2002. С. 177.
- ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 193.