Бірнейка
Бірнейка лац. Birniejka | |
Bernecke | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Bern + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Бернейка, Бернека, Берніка, Бэрніка |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Бірнейка» |
Бірнейка, Бе́рнейка (Бернека, Берніка, Бэрніка) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бірніка або Берніка, пазьней Бэрнэка (Birnico, Bernico, Bernecke[1], Berneke[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова берн- (бэрн-) (імёны ліцьвінаў Бернат, Бернар, Бэрнард; германскія імёны Bernat, Bernar, Bernard) паходзіць ад германскага beran 'мядзьведзь'[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Римеику у Колтянех чоловекь Бирнеико (1440—1492 гады)[5]; Есипъ Бернековичъ изъ братомъ Мартиномъ, служба (3 жніўня 1545 году)[6]; Bernikowicz Jan Krzysztofowicz na miejscu rodzica swego Krysztofa Bernikowicza z Kawp (1667 год)[7].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Івашка, Сенька і Цімош Бернейкавічы — падданыя з маёнтку Ўзводаў берасьцейскага зямяніна Крыштофа Галімонта, якія ўпамінаюцца ў 1577 годзе[8]
Берніковічы (Biernikowicz) гербу Сьлепаўрон — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[9].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Бэрнікі. Назву Бернікі маюць вёскі на гістарычных Ашмяншчыне, Ваўкавышчыне і Віцебшчыне.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 23.
- ^ Sveriges medeltida personnamn. Hft. 2. — Uppsala, 1973. S. 297.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 266—267.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 15.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 50.
- ^ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 79.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 1. — Warszawa, 2015. S. 128.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 10. ― Вильна, 1913. С. 154.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Rzeszów, 2001. S. 92.