Гавейка
| Ґавейка лац. Gaviejka / Haviejka | |
| Gauke | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Gawo + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Гавік |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Ґавейка» | |
Гавейка (Гавік) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гаўка (Gauke) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гаў- паходзіць ад гоцкага gawi[2], германскага gaawja 'мясцовасьць, багатая воднымі крыніцамі; месца пасяленьня'[3][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Гавіла (Гавуль), Гавень (Гавін), Гаўвід, Гаўгонт. Адзначаліся германскія імёны Gavilo (Gaul), Gavienus (Gawin), Gauwida, Gavigunt.
Паходжаньне імя Гавейка ад старажытнага германскага імя Gavo з даданьнем германскага суфіксу з элемэнтам -к- (-k-) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Gawin, Gaward[6].
У Прусіі бытавалі імёны: Gavboth[b][8], Cawald[c] (1284 год)[10], Gauwina[d] (1295 год)[12]. У 1648 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Michael Giewert[e], Tilsensis Borussus[14].
У Ноўгарадзе бытавалі імёны Гаўша (Гавша), Гоўша (Говша), Гаўка (Гавко) і Говен (Говенъ)[15].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Гавъко полоцанино (сярэдзіна 1160-х — сярэдзіна 1190-х гадоў)[16]; in villa Gaveyken (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга)[17]; Dominik Gawejko (1785 год)[18]; Marcela Gaweyko (1832 год)[19][f].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гаўка-палачанін — жыхар Ноўгараду, які ўпамінаецца ў XII стагодзьдзі[16]
- Андрэй, Васіль, Іван, Міхал, Палікарп, Пётар і Сьцяпан Гавейкі — жыхары ваколіцаў Гомля на 1906 год[29]
- Уладзімер Гавейка (1900—1937) — беларус з Лыскава, забіты ўладамі СССР[30]
Гавейкі (Gawejko) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[31].
Гавік (Gawik) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[32].
На 1906 год існавала вёска Гавейкі ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[33].
На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Гавейкі.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменных асноваў -гаў- і -гаўт- зь летувіскай мовы gauti (gavo) 'дастаць, атрымаць'[4]
- ↑ Адзначалася старажытнае германскае імя Gaubodus[7]
- ↑ Адзначалася старажытнае германскае імя Gowald (Gavioald)[9]
- ↑ Адзначалася старажытнае германскае імя Gauvin[11]
- ↑ Адзначалася старажытнае германскае імя Gaward[13]
- ↑ Таксама:
- Гевалт (адзначалася старажытнае германскае імя Givald[20]): Giewałtowo, wieś (1784 год)[21];
- Гавар (адзначалася старажытнае германскае імя Gawihar[22]): Gawory (1744 год)[23];
- Говарт (адзначалася старажытнае германскае імя Govard, Gaward[13]): у гістарычнай Прусіі існуе вёска Говартэн;
- Геўголд: p. Giewgołd (1690 год)[24];
- Гаўрык (адзначалася старажытнае германскае імя Gawiric[25]): Гаўрыкевічы (Gawrykiewicz) гербу Буртаўт — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[26];
- Гаўят (адзначалася старажытнае германскае імя Gavadi[27]): Петрик Кговятович (1538 год)[28]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 142.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 107.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 63.
- ↑ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 22.
- ↑ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1964. P. 83.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 64.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 552.
- ↑ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 28.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 624.
- ↑ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 43.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 625.
- ↑ Dukavičienė I. XIII amžiaus prūsų asmenvardžiai prūsų registre // Acta linguistica Lithuanica. T. 72, 2015. P. 235.
- 1 2 Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 625.
- ↑ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 498.
- ↑ Зализняк А. А. Древненовгородский диалект. 2-е изд. — М., 2004. С. 724—725.
- 1 2 Зализняк А. А. Древненовгородский диалект. 2-е изд. — М., 2004. С. 405—406, 617.
- ↑ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 103.
- ↑ Dryświaty, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Opsa, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 635.
- ↑ Opisy parafii diecezji wileńskiej z 1784 roku. T. 3: Dekanat Olwita. — Bakałarzewo, 2009. S. 135.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 623.
- ↑ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 98.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 325.
- ↑ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 128.
- ↑ Ao. Prof. Dr. Hermann Reichert, Lexikon der altgermanischen Namen
- ↑ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 291.
- ↑ Прибавление к № 90 Могилевских Губ. Ведомостей от 18 ноября 1906 года. С. 17—18, 23.
- ↑ Беларусь: жертвы сталинских репрессий, Книга памяти Свердловской обл.
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 139.
- ↑ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
- ↑ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 347.