Гедзейка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Gedicke
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Geda + суфікс з элемэнтам -к- (-k-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гедык, Гедка, Гадзейка
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гедзейка»

Гедзейка (Гедык, Гедка), Гадзейка — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Гедыка або Гедэка (Gedicke[1], Gädicke[2], Gädecke) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[4] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[5].

Імя Гедэка (Гедыка, Гетэка, Гедка) гістарычна бытавала ў Польшчы: Dominus Gethko… Cracouiensis episcopus… predictus episcopus Gedeco (1198 год), testis… Gedco, subcarnerarius ducis (1220 год), Hereditaria Sassini, patris Geteconis… filio suo Geteconi… Geteco (1238—1247 гады), Gedico, episcopus Lubucensis (каля 1265 году), Geteconi de Cobilino (1409 год)[6].

Германскае паходжаньне імя Гадзейка (Гедзіка) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].

У Прусіі бытавала імя Гедыка (Гедзека, Гедзейка, Гадыка): Gedike (1335, 1349[8] і 1353[9] гады), Gedeyke (1382 год)[8]; Gedeke (1396 год)[8], Gadike[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Lukotte Gadeyken zoen (23 студзеня 1406 году)[11]; Кгедъко Мартиновичъ[12], Кгидко Янович[13] (1528 год); poddanego iego królewskiey mosci na imie Giedwilia Gadeyka (13 студзеня 1571 году)[14]; подданому моему именья и двора моего лежачого в повете Упитскомъ… Балтромею Кгедейковичу… Кгедейковича (30 траўня 1585 году)[15]; z utsciwemi Antonim y Mariane Giedeykami małząkami (1768 год)[16]; Stanisław Gedeyko (1774 год)[17]; Maciey Giedeyko (1785 год)[18]; Uczciwa Helena Giedeykowa wdowa Obyw(atelka) <…> Bartłomieja Giadeyki Męża (1798 год)[16].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ґедэйкі і Ґедыкі — літоўскія шляхецкія роды[19].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся фальварак Гедзейкі ў Ашмянскім павеце[20].

У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Гедыкі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 32.
  2. ^ Knorr W. Die Familiennamen des Fürstenthums Lübeck. — Entin, 1876. S. 17.
  3. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1954. S. 279.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
  6. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 107.
  7. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1964. P. 82—83.
  8. ^ а б в Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 30.
  9. ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 504.
  10. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 27.
  11. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 124.
  12. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 97.
  13. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 167.
  14. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 342.
  15. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 170—171.
  16. ^ а б Ragauskaitė A. Kėdainiečių (lietuvių, lenkų) pavardžių formavimosi tendencijos XVII—XVIII amžiuje // Acta linguistica Lithuanica. T. 77, 2017. P. 63.
  17. ^ Ragauskaitė A. Kėdainiečių vyrų įvardijimo tendencijos XVIII a. Kėdainių istorijos šaltiniuose // Baltu filoloģija. T. 31, nr. 1, 2022. P. 83.
  18. ^ Ragauskaitė A. Kėdainiečių vyrų įvardijimo tendencijos XVIII a. Kėdainių istorijos šaltiniuose // Baltu filoloģija. T. 31, nr. 1, 2022. P. 84.
  19. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ґ, Згуртаваньне беларускай шляхты
  20. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 187.