Энейка
Выгляд
Энейка лац. Eniejka | |
Enneco | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Enno + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Эніка, Аніка, Яніка, Янейка |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Энейка» |
Энейка (Эніка, Аніка, Яніка, Янейка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эніка, Энека або Аніка (Ennika, Enika[1], Enneco, Annico) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова ан- (эн-) (імёны ліцьвінаў Энель, Янвін, Ангот; германскія імёны Enilo, Anoin, Angodus) паходзіць ад гоцкага *ana[3], стараверхненямецкага ano 'дзед, продак'[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Якубъ Енеиковичъ[5], Юри Ениковичъ[6] (1528 год); Аниковая Дорота (14 траўня 1576 году)[7]; Лукашъ Яникович (3 сакавіка 1587 году)[8].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Якуб Энейкавіч — відуклеўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Юры Энікавіч — вялёнскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
Анікевічы — літоўскі шляхецкі род[9].
Янейка (Jeniejko) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Sveriges medeltida personnamn. Hft. 5. — Uppsala, 1976. S. 693.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 100.
- ^ A // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 35.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 164.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 161.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 217.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 281.
- ^ Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 1. — Менск, 2002. С. 215.
- ^ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society