Перайсьці да зьместу

Рымейка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Rimicho
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Rimo + суфікс з элемэнтам -к- (-k-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Рымка
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Рымейка»

Рымейка (Рымка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Рыміка (Rimicho) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) паходзіць ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[2].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rymko (Rymka)[3].

У 1639 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Mathias Rimmeck, Marggraboviensis Borussus, у 1641 годзе — Matthias Riemek, Margrabova-Borussus [4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: а Римеика[5], Римеику у Колтянех чоловекь Бирнеико[6] (1440—1492 гады); viginti homines tributarios… sextus Rimeyko (1461 год)[7]; Римейковича Юшка (каля 1510 году)[8]; Римъко Марътиновичъ[9], Кгедвилъ Римеиковичъ[10] (1528 год); Рымко Янкович… Римко Павлович… Римко Петрашович… Римко Янович… Римейко Юревич (1537—1538 гады)[11]; Georgius Rimkaw, Lituanus (1571 год)[12]; до нивы Яна Рымейковича, подданого (30 траўня 1585 году)[13].; подданые пана его млсти Петръ Станиславовичъ а Матей Рымейковичы (7 лістапада 1596 году)[14]; Adam Rymeyko (1621 год)[15]; Chrysostomus Rymeikiewicz (1714 год)[16]; Jan Remeyko (5 студзеня 1763 году)[17].

Рымейкі — прыгонныя зь мястэчка Майшаголы, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[18].

Рымейкі[19] або Рымэйковічы (Rymeyko, Rymeykowicz) гербу Дуброва — літоўскі шляхецкі род[20].

Рымкевічы (Rymkiewicz) гербаў Божы Дар, Бонча, Любіч, Помян, Прыяцель і Ястрабец — літоўскія шляхецкія роды[21].

Рымкевічы або Рымковічы (Rymkiewicz, Rymkowicz) гербу Пабог — літоўскі шляхецкі род[21].

Вёскі з назвай Рымкі існуюць на гістарычных Аршаншчыне, Ашмяншчыне і Лідчыне.

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 355, 1273.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 208.
  4. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 405, 425.
  5. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 49.
  6. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 50.
  7. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 271.
  8. ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 47.
  9. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 102.
  10. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 167.
  11. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 29, 49, 198, 209, 212, 233.
  12. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 50.
  13. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 170.
  14. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 32. — Вильна, 1907. С. 444.
  15. ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 97.
  16. ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 114.
  17. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 35. — Вильна, 1910. С. 125.
  18. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 523.
  19. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Р, Згуртаваньне беларускай шляхты
  20. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 10. — Warszawa, 1938. S. 337.
  21. ^ а б Polska encyklopedja szlachecka. T. 10. — Warszawa, 1938. S. 338.