Гудзейка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Gudecke
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Godo + суфікс з элемэнтам -к- (-k-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гудзіка, Гудзека, Гадзейка, Годыка, Гатыка, Кудзейка
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гудзейка»

Гудзейка (Гудзіка, Гудзека), Гадзейка (Годыка, Гатыка), Кудзейка — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Годзіка або Гуціка, пазьней Гудэка, Готка або Кудыка (Godica, Gutthica, Gudecke[1], Gottcke, Kudicke) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gutmann, Savegodo) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог'[3], gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gutko (Gutka, Gutek)[5]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавала імя Годыка (Годэка): Testis… Godiko… Godika (1243 год), Testis… Godika (1247 год), Godeko miles, aduocatus de Pyritz (1259 год), Godeco de Zmogerowe, miles (1261 год), Dominus Godeko de Brilo (1288 год), Testis… Godeko… civis Thorunensis (1293 год)[6].

У Прусіі бытавала імя Годыка (Готка, Гудейка): Godiko (1308 год)[7]; Gotko (1354 год)[8]; Gudeike (1371 год)[9]. У 1635 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Valentinus Gödike, Regiomontanus Borussus, у 1638 годзе — Daniel Guttich, Regiomontanus Borussus, у 1652 годзе — Jacobus Gottke, Raudensis Borussus, у 1655 годзе — Jacobus Gödeke, Stargardensis Borussus[10].

Германскае імя Godeke бытавала ў XV ст. у Рызе[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловеки: Кудеико (1440—1492 гады)[12]; людеи наших Кгодеиковъцовъ в Городенскомъ же повете Скиделское волости (15 сьнежня 1504 году)[13]; Юхно Кудеикович (1533—1535 гады)[14]; Стец Годыковичъ (1565 год)[15]; подданыхъ пана Мартина Билунъского именья его Кгедройтьского, прозываемыхъ Kгудейковъ (31 траўня 1591 году)[16]; sioło Gudziki (27 красавіка 1666 году)[17]; Wlodzimierz… RP. Dionysius Godeyko, Prof. Rhet. (1754 год)[18].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гудзейкі — падданыя літоўскага зямяніна Марціна Андрэевіча Білунскага, якія ўпамінаюцца ў 1591 годзе.

Гудкі (Gudko) — прыгонныя зь вёсак Лелюкоў, Доневічаў, Яскевічаў, Карэшанятаў і мястэчка Лаздунаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[21].

Гадэйкі (Godejko[22]) — літоўскі шляхецкі род[23].

Гатэйкі (Gotejko) гербу Астоя — літоўскі шляхецкі род[24].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Гадзейкішкі (Годейкишки) у Жамойцкім старостве[25].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ray O. Vore navne: en etymologisk navnebok med fyldige utredninger. — Chicago, 1944. S. 155.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 354, 660.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 134.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 76.
  6. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 144—145.
  7. ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 507.
  8. ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 508.
  9. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 36.
  10. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 362, 397, 532, 546.
  11. ^ Siliņa-Piņķe R. Rufnamen in Riga im 15. Jahrhundert: Überlegungen über eine schichtenspezifische Namengebung // Die Stadt und ihre Namen. Bd. 2., 2013. S. 243.
  12. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 47.
  13. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 316.
  14. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 30.
  15. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 284.
  16. ^ Летопись занятий Археографической комиссии. Вып. 13. — СПб., 1901. С. 24, 58.
  17. ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 251.
  18. ^ Ваврик М., о. Нарис розвитку і стану Василіянського чина XVII—XX ст. — Рим, 1979. С. 99.
  19. ^ Яўген Анішчанка, Михальцова инвентарь 1759 г. Полоцкое воеводство, Архіў гісторыка Анішчанкі, 7 ліпеня 2017 г.
  20. ^ Яўген Анішчанка, Поречье инвентарь 1779 г. в Полоцком воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 25 лютага 2017 г.
  21. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 297.
  22. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 141.
  23. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ґ, Згуртаваньне беларускай шляхты
  24. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 86.
  25. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 201.