Жамойцкае староства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Жамойцкае староства
Coat of arms of Samogitia.svg
Flag of Duchy of Samogitia (1419-1795)-1.svg
Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Каралеўства Польскае
Статус ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Варні
Дата ўтварэньня 1219
Дата скасаваньня 1795
Староста Староста
Нацыянальны склад жамойты
Канфэсійны склад язычнікі, каталікі
Плошча 23 000 км²
Час існаваньня 1219—1795
Месцазнаходжаньне Жамойцкага староства
IRPŻmudzkie.PNG
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Жамойцкае старо́ства, або на польскі манер Жму́дзкае старо́ства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 1409 г. і 1411—1793 гг. у Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім і Рэчы Паспалітай.

З 1441 г. называлася адначасова і як Жамойцкае княства (альбо Жму́дскае княства), а вялікі князь літоўскі і рускі дадаваў да свайго тытулу і тытул «князь жамойцкі»[1]. Жамойцкае староства выразна адрозьнівалася ад іншых частак дзяржавы спецыфікай адміністрацыйнага і эканамічнага ладу.

Пачаткова сталіцаю староства было мястэчка Крожы (валоданьне Кезгайлаў), з 1535 г. — Кейданы (валоданьне Радзівілаў), а з канца 16 ст. — горад Расены (Расейны)магдэбургскім правам самакіраваньня)[2]. У найлепшыя часы на землях Жамойцкага староства было 11 гарадоў з самакіраваньнем паводле магдэбургскага права[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жамойцкае староства ахоплівала землі ВКЛ на захад ад ракі Нявежы і было трывала створана, калі 1 лютага 1411 г. паводле Торуньскага міру ўся Жамойць пажыцьцёва пераходзіла ад Тэўтонскага ордэна ў валоданьне князя Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта. Старосты ў Жамойці прызначаліся вялікімі князямі літоўскімі і раней, калі землі Жамойці часова (з-за барацьбы з крыжакамі) пераходзілі пад іх уладу, але дакладна вядома, што з часоў Вітаўта прызначэньне старостаў стала рэгулярнай практыкай. Тады ж да Жамойці былі канчаткова далучаны запусьцелыя куршаўскія землі — МегавуПалангай) і Цэкліс, а таксама воласьць Панемунь за Нёманам. З гэтага часу пачалася інтэнсіўнае засяленьне запусцелых памежных валасьцей[4].

У 1412 г. Кезгайла Валімонтавіч (з блізкага кола Вітаўта) быў прызначаны на пасаду жамойцкага старосты, а Жамойць падзялася на воласьці (цівунствы):

Плошча Жамойцкага староства складала каля 19 тыс. км². Такі валасны падзел і зьнешнія межы заставаліся ў далейшым амаль нязменнымі: пазьней воласьці (цівунствы) абьядноўваліся ў большыя адзінкі[5]. Галоўнай задачай першых старостаў стала распаўсюджаньне каталіцызма сярод мясцовага, амаль поўнасьцю язычніцкага насельніцтва. Звычайна ў ВКЛ староствы ў адміністрацыйных адносінах знаходзіліся на адным ўзроўні з валасьцямі і ўваходзілі ў склад павету, аднак Жамойцкае староства афіцыйна мела ў дзяржаве статус ваяводзтва[6]. У акце ад 1417 г. аб заснаваньні ў Жамойці Медніцкага (Жамойцкага біскупства) вялікі князь Вітаўт выкарыстаў у адносінах да сябе тытул «вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі»[7].

Сутычкі і спрэчкі за Жамойць працягнуліся да заключэньня 17 жніўня 1422 г. Мельнскага міра, падпісанага з крыжакамі, паводле якога Жамойць назаўсёды пераходзіла ў вотчыннае валоданьне Ягайлы і Вітаўта і ніколі ўжо не была пад уладай крыжакоў[8].

Пасьля абраньня вялікім князем Казімера Ягелончыка, у Жамойці пачалося паўстаньне мясцовага баярства (1440), што было на баку іншага прэтэндэнта на сталец — Міхаіла Жыгімонтавіча. Жамойцкім старостам быў абраны мясцовы баярын Контаўт. Каб улагодзіць баярства, вялікі князь выдаў прывілей (1441), паводле якога Жамойцкаму староству гарантаваўся асобны стан, у тым ліку асобнае права мясцоваму баярству самім абіраць кандыдатуру на пасаду старосты, які сваім станам быў роўны ваяводзе, а таксама мясцовых службоўцаў — цівуноў (кіраўнікоў валасьцей Жамойці)[9]. Зацьвярджэньне выбранага баярствам кандыдата на пасаду старосты было правам вялікага князя літоўскага. Права вылучаць кандыдатуру на пасаду ваяводы (для далейшага зацьвярджэньня вялікім князем) яшчэ мела толькі шляхта Полацкага і Віцебскага ваяводзтваў, што захавалася аж да канца існаваньня Рэчы Паспалітай.

Контаўт (па выбару баяр і зацьвярджэньні вялікага князя) захаваў пасаду старосты і пасьля паўстаньня. З гэтага часу (1441) поўная назва Вялікага Княства Літоўскага абавязкова зьмяшчала і назву «княства Жамойцкае», якое традыцыйна называлася зямлёй, але фактычна была па адміністрацыйнаму статусу роўнай ваяводзтву. Князем Жамойці быў вялікі князь літоўскі і рускі, які пачаў дадаваць да свайго тытулу і тытул «князь жамойцкі».

22 жніўня 1492 г. вялікі князь Аляксандар выдаў земскі прывілей, якім надзяляў баяр Жамойці тымі ж самымі правамі, што ўжо мелі баяры іншых зямель ВКЛ, і пацьвярджаў стан Жамойці. Той жа стан быў пацьверджаны земскім прывілеем (1507) вялікага князя Жыгімонта Старога[10]. У першым пункце граматы 1492 г. вялікі князь Аляксандр усім насельнікам ВКЛ забараняў казаць, што жыхары Жамойці далучаны да ВКЛ сілай, а не па добрай волі («Найпервей, хочемъ, ижъ имъ [жыхарам Жамойці] жадны не маетъ мовити, альбо на очи истить, ижъ бы презъ мечъ, альбо черезъ оныи валки были звалчоные, але зъ доброю волею пристали»)[11].

Уціск ураднікаў староства, якія ўводзілі непамерныя аплаты за позвы і запісы ў актавыя кнігі, паборы, несправядлівы суд, а таксама скаргі насельніцтва на жамойцкага біскупа ў 1540-ыя гг. зьвярнулі ўвагу вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога. Ён выдаў 1 мая 1542 г. прывілей, якім пацьвярджаў усе ранейшыя правы староства, але абавязваў старосту рабіць суд не самастойна, а разам зь цівуном і выбранымі старостам двума шляхціцамі[12]. Новы вялікі князь Жыгімонт Аўгуст 7 жніўня 1545 г. таксама пацвердзіў ранейшыя прывілеі староства[13].

У 1566 г. у ВКЛ паводле ўніфікацыйнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы асноўнымі адзінкамі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай структуры станавіліся ваяводзтвы і паветы (са сваімі соймікамі), аднак гэта не кранулася Жамойці, дзе працягвала існаваць Жамойцкае староства. Староства працягвала складацца з 28 валасьцей (ці інакш — цівунстваў), ня меўшых соймікавай і судовай кампетэнцыі, а выключна вайсковыя. Па сутнасьці Жамойцкае староства было паветам у ВКЛ, бо мела толькі адзін соймік, аднак жамойцкі староста меў кампентэнцыі ваяводы і таму быў сэнатарам і засядаў у Сэнаце. Староства мела трох сэнатараў — жамойцкі біскуп, жамойцкі староста і жамойцкі кашталян. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1566) Жамойцкае староства атрымала той жа склад земскіх ураднікаў, як і іншыя ваяводзтвы ВКЛ.

Земскія акты (г.зн. афіцыйнае справаводства), якія захаваліся толькі з сярэдзіны XVI ст., у Жамойцкім старостве пісаліся да 1640 г. на «рускай мове» (г.зн. старабеларускай), а пасьля — на польскай мове[14]. Зь 17 ст. цівунствы Жамойцкага староства пачалі называцца ў афіцыйным справаводстве «трактамі» (на польскі манэр). У хуткім часе «тракты» Жамойцкага староства пачалі называцца і як «паветы»[15].

Толькі нямногія прывілеяваныя гарады (Ворні, Кейданы, Крацінга, Шкуды, Шадаў, Шаўлі і інш.) мелі суды войтаўскі і ратушны (адпаведна па ўгалоўным і грамадзянскім справам), але на жыцьцё такіх гарадоў аказвалі значны ўплыў уласнікі тых зямель, дзе гарады знаходзіліся[16].

У 1764 г. рашэньнем сойма шляхта кожнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі рэгіянальнага ўзроўню атрымлівала свой выгляд службовага мундзіра. Шляхта Жамойцкага староства павінна была апранацца ў чырвоны кунтуш зь сінімі вылогамі і белы жупан.

Паводле рашэньня сойма ад 1764 г., 2 чэрвеня 1765 г. Жамойцкае староства ў судовых адносінах было падзелена на два судовыя староствы, у якіх меліся свае земскі суд і гродскі суд: Расіенская рэпартыцыя (13 трактаў) і Цельшаўская рэпартыцыя (15 трактаў)[17]. Таксама ў 1764 г. ад Жамойці была павялічана колькасьць паслоў (да трох) на сойм і дэпутатаў (да чатырох) у Трыбунал ВКЛ (па два паслы на рускую і літоўскую сесіі Трыбунала). Паводле рашэньня сойма, у 1776 г. ад Жамойці яшчэ раз была падвоена колькасьць паслоў на сойм (г.зн. разам ад Жамойці з 1766 г. — 6 паслоў на сойм)[18]. У 1776 г. цэнтр Цельшаўскай судовай рэпартыцыі быў, паводле рашэньня сойма, перанесены з Цельшаў у Шаўлі[19]. У 1790 г. рашэньнем сойма да двух судовых рэпартыцый (Расіенскай і Шавельскай) у Жамойцкім старостве была створана яшчэ адна — Цельшаўская судовая рэпартыцыя[20].

У 1793 г. у ходзе адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформ, прынятых Вялікім соймам (1788—1792), Жамойцкае староства было падзелена на тры паветы («зямлі») — Расейнскі, Цельшаўскі і Шавельскі. Усе гэтыя змены адбыліся ў адказ на патрабаванні шляхты, якая хацела заняць больш земскіх урадаў, дэпутацтваў і пасольстваў пасьля тэрытарыяльных страт у выніку першага (1772) і другога (1793) падзелаў Рэчы Паспалітай[21].

Сьпісы галоўных ураднікаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крынціы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Жямайтское староство / Литва. Краткая энциклопедия... С. 257.
  2. ^ Жямайтское староство / Литва. Краткая энциклопедия... С. 257.
  3. ^ Жямайтское староство / Литва. Краткая энциклопедия... С. 257.
  4. ^ Насевіч, В.Л. Жамойць
  5. ^ Насевіч, В.Л. Жамойць
  6. ^ Дзярновіч, А. Жамойць і Літва
  7. ^ Краўцэвіч, А.К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага... С. 114.
  8. ^ Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния... С. 15.
  9. ^ Дзярновіч, А. Жамойць і Літва
  10. ^ Насевіч, В.Л. Жамойць
  11. ^ Жалованная грамота литовского великого князя Александра Казимировича жителям Жмудской земли. 15 августа 1492 г. // Акты относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографическою комиссиею: в 5 т. — Т. 1. 1340—1506. — Санкт-Петербург : Тип. II Отделения Собственной Е.И.В. Канцелярии, 1846. — С. 120—122.
  12. ^ Żmudź / Encyklopedia Powszechna. — T. 28. — С. 992.
  13. ^ Żmudź / Encyklopedia Powszechna. — T. 28. — С. 992.
  14. ^ Żmudź / Encyklopedia Powszechna. — T. 28. — С. 994.
  15. ^ Żmudź / Encyklopedia Powszechna. — T. 28. — С. 994.
  16. ^ История Литовской ССР... С. 154; Gadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego w Guberni Kowieńskiej... С. 62.
  17. ^ Żmudź / Encyklopedia Powszechna. — T. 28. — С. 994; Закшэўскі, А.Б. Юрыдычна-адміністрацыйны рэгіяналізм у І Рэчы Паспалітай / А.Б. Закшэўскі // Беларусіка = Albaruthenica. Кн. 3 : Нацыянальная і рэгіянальныя культуры, іх узаемадзеянне. — Мінск : Навука і тэхніка, 1994. — С. 16—23; Gadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego w Guberni Kowieńskiej... С. 22.
  18. ^ Закшэўскі, А.Б. Юрыдычна-адміністрацыйны рэгіяналізм у І Рэчы Паспалітай / А.Б. Закшэўскі // Беларусіка = Albaruthenica. Кн. 3 : Нацыянальная і рэгіянальныя культуры, іх узаемадзеянне. — Мінск : Навука і тэхніка, 1994. — С. 16—23.
  19. ^ Gadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego w Guberni Kowieńskiej... С. 22.
  20. ^ Gadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego w Guberni Kowieńskiej... С. 22.
  21. ^ Закшэўскі, А.Б. Юрыдычна-адміністрацыйны рэгіяналізм у I Рэчы Паспалітай / А.Б. Закшэўскі // Беларусіка = Albaruthenica. Кн. 3 : Нацыянальная і рэгіянальныя культуры, іх узаемадзеянне. — Мінск : Навука і тэхніка, 1994. — С. 16—23; Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния... С. 20—21.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Акты относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографическою комиссиею: в 5 т. — Т. 1. 1340—1506. — Санкт-Петербург : Тип. II Отделения Собственной Е.И.В. Канцелярии, 1846. — 375 с.
  • Гудавичюс, Э. История Литвы / Э. Гудавичюс. — Т. 1 : с древнейших времен до 1569 года. — Москва : Фонд им. И. Д. Сытина; Baltrus, 2005. — 680 с.
  • Дзярновіч, А. Жамойць і Літва / А. Дзярновіч // Наша ніва. — 22 чэрвеня 2013.
  • Жямайтское староство // Литва. Краткая энциклопедия. — Вильнюс, 1989. — С. 257.
  • Закшэўскі, А.Б. Юрыдычна-адміністрацыйны рэгіяналізм у I Рэчы Паспалітай / А.Б. Закшэўскі // Беларусіка = Albaruthenica. Кн. 3 : Нацыянальная і рэгіянальныя культуры, іх узаемадзеянне. — Мінск : Навука і тэхніка, 1994. — С. 16—23.
  • История Литовской ССР / А. Таутавичюс, Ю. Юргинис, М. Ючас и др.; Ред. колл. Б. Вайткявичюс (отв. ред.) [и др.]. — Вильнюс : Мокслас, 1978. — 676 с.
  • История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — Вильнюс : Eugrimas, 2013. — 318 с.
  • Краўцэвіч, А.К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага / А.К. Краўцэвіч. — Rzeszów, 2000. — 238 с.
  • Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния / сост. Д. Афанасьев. — Санкт-Петербург : Общественная польза, 1861. — 745 с.
  • Насевіч, В.Л. Жамойць / В.Л. Насевіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя ў 2 т. — Мн.: БелЭН, 2006. — Т.1. — С. 624—625.
  • Gadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego w Guberni Kowieńskiej w dawnem Xięstwie Żmujdzkiem położonego / M. Gadon. — Wilno : druk. S. Blumowicza, 1846. — 186 s.
  • Żmudź / Encyklopedia Powszechna. — Warszawa : S. Orgelbrand, 1868. — T. 28 (Wybrzeże-Żyżmory). — S. 973—997.

Першакрыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]