Манейка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Mannecho
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Manno + суфікс з элемэнтам -к- (-k-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Маніка, Манік
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Манейка»

Манейка, Маніка (Манік) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Маніка або Манека (Manniko, Mannecho) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) паходзіць ад гоцкага manna[2], германскага man 'чалавек'[3].

У Прусіі бытавала імя Маніка (Манека, Манка): Maneke (1340 год)[4], Manike (1344 год)[4], Manke (1344 і 1451 гады)[4].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Манэка (Maneke) і Маніка (Manicke)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Моникгирду Монеико а Сибир[6], Монику семъица[7], три чоловеки подле его у Ятвезкомъ, на имя: Тоа, Свирпля а Монеика[8] (1440—1492 гады); homines… primus Moniko (1492 год)[9]; в Городенъском повете далъ ему землицу пустовъскую жъ, на имя Монеикову (22 кастрычніка 1503 году)[10]; Borysz Manykowicz… Kuszma Manykowycz… Jakym Manyeyko (1552—1555 гады)[11]; Woytko Moniko (2 траўня 1558 году)[12]; sioło Koniuchy… Moneiko Nowosed (18 жніўня 1574 году)[13]; Antoni Manikiewicz (10 лютага 1791 году)[14].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1090.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  4. ^ а б в Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 55.
  5. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 210.
  6. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 32.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 49.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 51.
  9. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 453.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 369.
  11. ^ Писцовая книга Пинского и Клецкого княжеств, составленная Пинским старостою Станиславом Хвальчевским в 1552—1555 г. — Вильна, 1884. С. 35, 50, 390.
  12. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 57.
  13. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 216.
  14. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 471.
  15. ^ Леанід Лаўрэш, Інвентар Васілішскага староства, Pawet.net, 4 жніўня 2017 г.