Бунейка
Выгляд
| Бунейка лац. Buniejka | |
| Bunico | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Buno + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Буніка, Боніка |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Бунейка» | |
Бунейка (Буніка, Боніка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Буніка або Боніка (Bunico, Bonica) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова бун- (бон-) паходзіць ад гоцкага bauan 'мяшкаць'[2] або bundnan 'зьвязваць'[3]. Адпаведнасьць літоўскіх імёнаў на -ейка (-іка) германскім імёнам з суфіксам -к- (Вілейка — Wilico, Мінейка — Minnico, Радзейка — Radecke < Radacho і г. д.) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].
У Прусіі бытавала імя Боніка: Bonike (1431 год)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кириен Бониковичъ (22 лютага 1596 году)[6]; Jan Bunika (1816 год)[7].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кірыен Бонікавіч — шляхціч, які ў 1596 годзе браў удзел у зьезьдзе ў Шацку
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 327, 345.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 61.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
- ↑ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161—162, 167.
- ↑ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 20.
- ↑ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 444.
- ↑ Lida, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Gajl T. Herby szlacheckie Polski porozbiorowej 1772—1918. — L&L, 2005. S. 155.