Салейка
| Салейка лац. Salejka | |
| Saleko | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Sallo + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Салука, Салік, Салька, Шалейка, Жалека, Сялейка |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Салейка» | |
Салейка (Салука, Салік, Салька, Шалейка, Жалека, Сялейка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Саліка, Салека або Салука, пазьней Сэлка (Salico, Saleco, Saleko, Salucho, Selke) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -сал- (-салв-) (імёны ліцьвінаў Сельвін, Салкірд, Саламан; германскія імёны Salawins, Salgerðr, Salaman) паходзіць ад стараверхненямецкага sal 'заля, пакой' або германскага salwa 'цёмны, чорны'[2].
У Прусіі бытавала імя Салука: Saluch / Saluke / Salucke (1280, 1352, 1354, 1359 і 1407 гады)[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: на Салькь (XIII ст.)[4]; Maciey Sieleyko… Hrysko Saluka (1561 год)[5]; Jachim Salejko (1759 год)[6].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Салька — жыхар Ноўгараду, які ўпамінаецца ў XIII стагодзьдзі[4]
- Юры Жалякевіч — войт Упіцкай каралеўскай воласьці, які ўпамінаецца ў 1586 годзе[7]
Салейка (Salejko), Салік (Salik), Салькевіч (Salkiewicz) і Шалейка (Szalejko) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[8].
На гістарычнай Берасьцейшчыне існуе вёска Салейкі.
Залекен (Sallecken) — былая вёска каля Нойгаўзэну ў Прусіі[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1291.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 216.
- ↑ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 85.
- 1 2 Зализняк А. А. Древненовгородский диалект. 2-е изд. — М., 2004. С. 500, 794.
- ↑ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 101—102.
- ↑ Żyrowicze (gr.-kat.), Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 7. ― Вильна, 1909. С. 128.
- ↑ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
- ↑ Палмайтис Л. Предложение по научной русификации исконных наименований перешедшей в состав России северной части бывшей Восточной Пруссии. — Европейский институт рассеянных этнических меньшинств, 2003. С. 33.