Кунейка
| Кунейка лац. Kuniejka | |
| Kunecke | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Cuno + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Кунек, Кунік, Коніка, Канейка |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Кунейка» | |
Кунейка (Кунек, Кунік), Канейка (Коніка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Хуніка або Куніка, пазьней Кунэка або Конэка (Chunico, Kuniko[1], Kunecke, Konneke[2], Konike[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Конрад, Якун; германскія імёны Cundrud, Konrad, Acun) паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[5] або германскага kunja, kuni '(хтосьці) з годнага, шляхецкага роду'[6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Kunke, Kunko, Konko[7].
У Прусіі бытавала імя Куніка: Kuneco (1364 год)[8], Kunike (1396 год)[8].
Германскае імя Conike гістарычна бытавала ў Рызе[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: nobilibus viris… Rodzywylo Koneykowycz (8 траўня 1496 году)[10]; cum cmetonibus… Misko Kunikowicz (15 сакавіка 1497 году)[11]; Kuniek a Sziemion Hrynczewiczy (1558 год)[12]; Thruchon Kunikowicz (1561—1566 гады)[13]; Maczko Koniko (1563 год)[14]; Jakub Kuneyko (1667 год)[15]; Daniel Kuneyko (1690 год)[16]; Kazimierz Kuneyko (24 чэрвеня 1695 году)[17]; p. Kuneyko (1784 год)[18].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Радзівіл Канейкавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1496 годзе
- Крыштаф Кунейка — уніят Мытлянскай парафіі, які ўпамінаецца ў 1829[19]
Кунейкі — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці.
Канэйка (Konejko) і Каніка (Konika) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[20].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 57.
- ↑ Kleemann S. Die Familiennamen Quedlinburgs und der Umgegend. — Quedlinburg, 1891. S. 61.
- ↑ Hartig J. Die münsterländischen Rufnamen im späten Mittelalter. — Köln — Graz, 1967. S. 185.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. 377.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 150.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 151.
- 1 2 Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 49.
- ↑ Hildebrand H. Das Rigische Schuldbuch (1286—1352). — St. Petersburg, 1872. S. XL, 92.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 515.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 518.
- ↑ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 49.
- ↑ Писцовая книга бывшего пинского староства составленная по повелению короля Сигизмунда Августа в 1561—1566 годах пинским и кобринским старостой Лаврином Войной. Ч. 1. — Вильна, 1874. С. 86.
- ↑ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 396.
- ↑ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 3. — Warszawa, 2015. S. 288.
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 178.
- ↑ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 400.
- ↑ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 527.
- ↑ Лаўрэш Л. Прыход у Мыто // Лідскі летапісец. № 2 (94), 2021. С. 28—29.
- ↑ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society