Перайсьці да зьместу

Асьцейка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Oustecha
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Ast + суфікс з элемэнтам -к- (-k-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Асьцека, Астыка, Осьцік, Асьцік, Ясьцейка
Вытворныя формы Гасьцейка
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Асьцейка»

Асьцейка (Асьцека, Астыка, Осьцік, Асьцік), Ясьцейка — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Асьцека або Остыка (Oustecha, Ostike[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -аст- (-ост-) (імёны ліцьвінаў Асьціла, Яштальд, Астрат; германскія імёны Aostilo, Astald, Ostradt) паходзіць ад гоцкага *aust(ra)-, стараверхненямецкага ōstan 'усход'[3][4]. Адпаведнасьць літоўскіх імёнаў на -ейка (-іка) германскім імёнам з суфіксам -к- (Вілейка — Wilico, Мінейка — Minnico, Радзейка — Radecke < Radacho і г. д.) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].

У Прусіі бытавала імя Asteyko (1339 год)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Остеику земля пустая[7], шесть чоловековъ… Остеико[8] (1440—1492 гады); homines… Jastheyko (6 сакавіка 1498 году)[9]; шуринъ мой Петрашь Остейковичь (18 траўня 1514 году)[10]; Андреи Остеиковичъ[11], Ровбъ Остеиковичъ… Словута Остеиковичъ[12] (1528 год); люди нашы у повете Троцкомъ… Стирманта Остейковича, Нера Остейковича (сьнежань 1534 году)[13]; земяне господаръские повету Упитъского, Янъ, Павелъ, Миколай, Крыштофъ Юрьевичове Люткевичове Остековичи… на Адама Кгабрыяловича Станевича Остековича, а на Григорья Войткевича Станевича Остековича (8 кастрычніка 1586 году)[14]; Jerzy Ostyka (1667 год)[15]; Krzysztof Ascik (1765 год)[16]; Petronella Astykiewicz (1814 год)[17]; Jakub Aścik (1841 год)[18].

На гістарычнай Ашмяншчыне існаваў засьценак Асьцікішкі[21].

  1. ↑ Hartig J. Die münsterländischen Rufnamen im späten Mittelalter. — Köln — Graz, 1967. S. 202.
  2. ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 212, 989.
  3. ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 64.
  4. ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 8.
  5. ↑ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161—162, 167.
  6. ↑ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 14.
  7. ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 30.
  8. ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 33.
  9. ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 526.
  10. ↑ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 150.
  11. ↑ Перапіс войска ВКЛ 1528 года. Метрыка ВКЛ. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 75.
  12. ↑ Перапіс войска ВКЛ 1528 года. Метрыка ВКЛ. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 98.
  13. ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 227 (8) (1533—1535). — Vilnius, 1999. P. 162—163.
  14. ↑ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 453.
  15. ↑ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 4. — Warszawa, 2015. S. 415.
  16. ↑ Muśniki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  17. ↑ Giedrojcie, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  18. ↑ Święciany, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  19. ↑ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 7. ― Вильна, 1909. С. 171.
  20. ↑ Список лиц, пользующихся правом участия в выборах в Государственную Думу по 1-му избирательному участку г. Вильны. — Вильна, 1906. С. 8.
  21. ↑ Gmina wiejska Święciany, Radzima.net