Любейка
Любейка лац. Lubiejka | |
Liubbecha | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Lubo + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Любіка, Любка |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Любейка» |
Любейка (Любіка, Любка) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Любіка або Любека, пазьней Любка (Lubbiko, Liubbecha, Lübke) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -люб- (імёны ліцьвінаў Любень, Любш, Любарт; германскія імёны Luben, Lubisch, Lubert) паходзіць ад гоцкага liufs[2], германскага leuba, стараверхненямецкага liub 'лю́бы, каханы, мілы, прыемны'[3].
У Прусіі бытавала імя Lubico / Lubike / Lubeke (1313 год)[4]. У 1644 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Andreas Lubeck, Regiomontanus Borussus, у 1656 годзе — Melchior Lübeck, Regiomontanus Borussus[5].
Германскае імя Lubbeke гістарычна бытавала ў Рызе[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Любко князь, Воиневъ сынъ Полоцкого (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[7]; Любко князь Литовьской, Войневъ сынъ Полотьского князя (Сафійскі першы летапіс)[8]; colonos bimansenses Lubikowicz Hiacynctum (1525 год)[9]; в людеи наших городеньских на имя в Яна Ромеиковича а Богдана Любеиковича землю их Любеиковщину (28 ліпеня 1525 году)[10]; люди у Городеньскомъ повете двора Мостовского… на имя Любейка (12 лютага 1528 году)[11]; служба… Миколай Любейковичъ… Янушъ Любейковичъ (1555 год)[12]; Holuba Liubieikowa synmi Hriskiem a Stasiem… Stańko Liubeykow. (1558 год)[13]; Petrus Dominicus Lubec, Lithvanus (1640 год)[14]; Леско Любыка (1649 год)[15].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Любка († 1342) — сына князя полацкага Войны (Воіна), брата вялікага князя літоўскага Гедзіміна
Любкевічы (Lubkiewicz) гербу Траска — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага ваяводзтва[16].
У XVI ст. існаваў маёнтак Любкішкі (Любкишки, Люпкишки) у Жамойцкім старостве[17].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Любкішкі. Назву Любейкі маюць вёскі на гістарычных Наваградчыне і Падляшшы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1021.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 158.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 159.
- ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 634.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 463, 551.
- ^ Hildebrand H. Das Rigische Schuldbuch (1286—1352). — St. Petersburg, 1872. S. XL, 78.
- ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 188.
- ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 223.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 154.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 12 (1522—1529). — Vilnius, 2001. P. 399.
- ^ Пташицкий С. Л. Князья Пузыны. — СПб., 1899. С. 50.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 19.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 7, 219.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 411.
- ^ Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 472.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 224.
- ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 175.