Перайсьці да зьместу

Відзейка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Wideke
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Wido + суфікс з элемэнтам -к- (-k-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Відыка, Ведзейка, Ведзік
Вытворныя формы Віцейка
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Відзейка»

Відзейка (Відыка), Ведзейка (Ведзік) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Відэка, Відыка або Вэдэка (Wideke[1], Wiedeke, Wiedicke[2], Wedeke) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[4].

Адпаведнасьць імя Відзейка германскаму імю Wiedek (Wedeke) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].

У Прусіі бытавала імя Відэка: Wydeke (1413 і 1426 гады)[6]. У 1642 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Martinus Wedeke, Angerburgensis Prussus, у 1643 годзе — Andreas Wedike, Angerburgensis Borussus, у 1645 годзе — Martinus Wedike, Angerburgensis Borussus[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кгедивилу у Медницех чоловекь Видеико (1440—1492 гады)[8]; Видейко (1449—1485 гады)[9]; попъ рожественскыи Наоумь Ведеико (6 верасьня 1507 году)[10]; Видейковичи (27 студзеня 1524 году)[11]; Васюл Видеикович… Кгинбут Видеикович… Кирконт Видеикович (1537—1538 гады)[12]; Миколай Видейковичъ (5 красавіка 1539 году)[13]; подданый господарьский Одельский Васко Видейковичъ (9 кастрычніка 1539 году)[14]; Macziei Wiedzik (1563 год)[15]; панъ Стефанъ Видейко (18 ліпеня 1667 году)[16]; Dawid Wideyko (1 студзеня 1676 году)[17]; Krzysztof Wideyko (1690 год)[18]; B. Wideyko (каля 1700—1702 гадоў)[19]; magistro Widykiewicz (14 сакавіка 1706 году)[20]; magistro Stephano Widykiewicz (24 красавіка 1710 году)[21]; pater Stephanus Widykiewicz, pater conventus Pinscensis (1737 год)[22].

Відэйкі (Widejko) — прыгонныя зь вёскі Пустэльні (каля Камаяў) і ваколіцаў Аліты, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[24].

Відэйкі (Widejko) гербу Лебедзь[25]літоўскі шляхецкі род[26].

На 1905 год існаваў фальварак Відзікі ў Беластоцкім павеце Гарадзенскай губэрні[27], на 1906 год — фальварак Відзікі ў Лепельскім павеце Віцебскай губэрні[28].

На гістарычнай Ваўкавышчыне існуе вёска Відзейкі, на гістарычнай АшмяншчынеВідэйкаўшчына.

  1. ^ Kleemann S. Die Familiennamen Quedlinburgs und der Umgegend. — Quedlinburg, 1891. S. 92.
  2. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 62.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1564.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16—17.
  5. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 167.
  6. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 117.
  7. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 431, 447, 468.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 50.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 276.
  10. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 575.
  11. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 153.
  12. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 101, 132, 294, 312.
  13. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. — Вильна, 1887. С. 90.
  14. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. — Вильна, 1887. С. 183.
  15. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 488.
  16. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 13. — Вильна, 1886. С. 102.
  17. ^ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 70.
  18. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 175.
  19. ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 96.
  20. ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 59.
  21. ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 61.
  22. ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 125.
  23. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2004. S. 604.
  24. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 68, 359.
  25. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 12. — Warszawa, 1938. S. 121.
  26. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на В, Згуртаваньне беларускай шляхты
  27. ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 36.
  28. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 184.