Перайсьці да зьместу

Бірэйка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Biriko
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Biro + суфікс з элемэнтам -к- (-k-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Бірык, Берыка, Бірка, Бэрэйка, Бярэйка, Берка, Пірэйка, Пірыка, Пірка
Вытворныя формы Барэйка
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Бірэйка»

Бірэйка (Бірык, Бірка, Пірэйка, Пірыка, Пірка), Бэрэйка (Бярэйка, Берыка, Берка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Берыка, Бірыка, Пірыка або Пірка, пазьней Бэрэка або Бірка (Berico, Birico, Biriko, Piricho, Pircho, Bereke[1], Birke) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -бер- (-бір-) (імёны ліцьвінаў Бірын, Бірыбольд, Бэрвольд; германскія імёны Birin, Beribald, Berwoldus) паходзіць ад гоцкага baira[3], германскага bero 'мядзьведзь'[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Birke[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Niklos Bireiken (1403 год)[6]; Pirko cliens Gedigolth (21 верасьня 1416 году)[7]; Яну Биреиковичу 15 копъ (1509 год)[8]; бояринъ господаръскии, наимя Анъдрушко Бериковичъ (1518—1522 гады)[9]; Makar s braciam Pirikowiczi (1563 год)[10]; Wojciech Birko (1621 год)[11]; Jan Birik na miejscu Piotra Pawłowicza Birika… Augustyn Biryg na miejscu Symona Biryga… Balcer Birikowicz… Marek Birikiewicz (1667 год)[12]; Byreykowicz (1671—1681 гады)[13]; Jan Byryk z Rubeżajciów na miejscu P. Piotra Beryka dym[14], Jan Birikowicz[15], Marcin Birikowicz[16] (1690 год); Antoni Berejko (1765 год)[17]; Barbara Bereykowa de Posvol (1773 год)[18]; Hryszko Pirejko (1818 год)[19].

Бірыкі (Бірыковічы) — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці

Берыкевічы гербу Габданк[26]літоўскі шляхецкі род[27][28].

Бэрэйка (Berejko) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[29].

На гістарычнай Віленшчыне існаваў засьценак Біркі (Birki)[30].

У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Бірыкі, на гістарычнай ПолаччынеБеркавічы, на гістарычнай ВіцебшчынеБеркава.

  1. Sveriges medeltida personnamn. Hft. 2. — Uppsala, 1973. S. 296.
  2. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 260—261.
  3. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 52.
  4. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  5. Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 20.
  6. Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 966.
  7. Sochacka A. Zjazdy polsko-litewskie w Lublinie i Parczewie w czasach Władysława Jagiełły // Annales Universitatis Mariae Curie-Skłodowska. Sectio F, Historia. Vol. 41/42 (1986/1987). S. 73.
  8. Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 417.
  9. Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 1055.
  10. Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 428.
  11. Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 98.
  12. Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 1. — Warszawa, 2015. S. 196.
  13. Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 125.
  14. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 76.
  15. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 174.
  16. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 176.
  17. Mienicki R. Rejestr popisowy województwa połockiego z dn. 30 IX. 1765 r. // Ateneum Wileńskie. Т. 11 (1936). S. 328.
  18. Sẽnosios Pasvalio bažnyčios knygos. VII. 1743—1776 metų mirties metrikų knyga. — Savilaida, 2016. P. 53.
  19. Świła (gr.-kat.), Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  20. Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 101.
  21. Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 4. ― Вильна, 1905. С. 112.
  22. Яўген Анішчанка, Поречье инвентарь 1779 г. в Полоцком воеводстве(недаступная спасылка), Архіў гісторыка Анішчанкі, 25 лютага 2017 г.
  23. Яўген Анішчанка, Ореховна инвентарь 1782 г. в Полоцком воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 4 сакавіка 2017 г.
  24. Беларусь: жертвы сталинских репрессий, Белорусский «Мемориал»
  25. Беларусь: жертвы сталинских репрессий, Книга памяти Мурманской обл.
  26. Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 259.
  27. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Б, Згуртаваньне беларускай шляхты
  28. Polska encyklopedja szlachecka. T. 12. — Warszawa, 1939. S. 381.
  29. Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
  30. Spis miejscowości oraz nazwisk mieszkańców parafii werkowskiej w 1861 r., Genealogia Wileńszczyzny