Перайсьці да зьместу

Віцейка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Witteke
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Witto + суфікс з элемэнтам -к- (-k-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вітка
Вытворныя формы Відзейка
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Віцейка»

Віцейка (Вітка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Віціка, пазьней Вітэка або Вітка (Witicha, Witteke, Wittke) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -віт- (імёны ліцьвінаў Віцень, Віталт, Вітарт; германскія імёны Wittenus, Witolt, Witard) паходзіць ад гоцкага wit 'веда, розум, закон'[2], старасаксонскага witan 'ведаць' або ад асновы -від-[3].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wittich (Witych)[4].

У Прусіі бытавала імя Вітэка: Witeche (1349 год)[5]. У 1645 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Ambrosius Witteck, Sensburgensis Borussus, у 1649 годзе — Fridericus Wittich, Angerburgensis Borussus[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: а инъшых люди у Высокодворскомъ повете на имя… а Сымона и Берната Витеиковичовъ (12 траўня 1511 году)[7]; тяглыхъ людеи у Высокодворъскомъ жо повете на имя Сымона а Беръната Витеиковичовъ (29 траўня 1511 году)[8]; тяглых людеи у Высокодворскомъ жо повете на имя Симана, а Берната Витеиковичов (10 чэрвеня 1511 году)[9].

  • Казімер Габрыель Віцейка — адміністратар маёнтку Брашэвічаў, які ўпамінаецца ў 1670 годзе[10]

Вітэйкі — літоўскі шляхецкі род[11].

Віткевічы (Witkiewicz) — літоўскі шляхецкі род[12].

Вітыкі (Wittyk) гербу Штэрнбэрг — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[13].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся маёнтак Віцейкі або Нендры ў Вількамірскім павеце і сяло Віцейкішкі каля Гедройцаў[14].

На гістарычнай Вількаміршчыне існуе вёска Віцейкі.

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1564.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 291.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 292.
  5. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 120.
  6. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 473, 511.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 226—227.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 446.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 74.
  10. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 10. ― Вильна, 1913. С. 255.
  11. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на В, Згуртаваньне беларускай шляхты
  12. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 12. — Warszawa, 1938. S. 166.
  13. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 320.
  14. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 158.