Перайсьці да зьместу

Дамейка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Dommick
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Duomo + суфікс з элемэнтам -к- (-k-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Дамека
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Дамейка»

Дамейка (Дамека) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Домка, Домек, Домік або Доміх (Domke, Domec[1], Dommick[2], Dömich) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -дом- (-тум-) (імёны ліцьвінаў Туміла, Домін, Тумар; германскія імёны Tumila, Domin, Thumer) паходзіць ад гоцкага dōms 'вырак, суд; слава'[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Домеику два чоловеки (1440—1492 гады)[5]; трех братеников на имя Домеика, а в брата его Миля а третего брата их Кговеня (26 жніўня 1501 году)[6]; в Оиракголе два чоловеки… Лелка Домековича (14 кастрычніка 1502 году)[7]; бояринъ господарьский Радуньское волости Мартинъ Домейковичь (1510—1517 гады)[8]; Домеико Кгоижевичъ[9], Конътримъ Домеиковичъ[10] (1528 год); Domiejko (1565 год)[11]; Родъ Домейковъ (1567 год)[12]; лавника Нотя Домековича (15 лютага 1585 году)[13]; Юсифъ Домыка (1649 год)[14]; Justyna Domekówna (1723 год)[15].

Дамейкі (Domejko, Domeyko) гербаў Даленга, Грымала і Ястрабецлітоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[16].

Дамейкі гербу Дангель і Контрымы-Дамейкі — літоўскія шляхецкія роды[17].

Назву Дамейкі маюць вёскі на гістарычнай Лідчыне. У гістарычнай Прусіі існуе вёска Дамкова.

  1. ^ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 364.
  2. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 26.
  3. ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 127.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 95.
  5. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 47.
  6. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 272.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 287.
  8. ^ Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 109, 130—131, 228.
  9. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 162.
  10. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 170.
  11. ^ Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. 6, cz. 3: Podlasie (województwo). — Warszawa, 1910. S. 234.
  12. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 718, 739.
  13. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 64.
  14. ^ Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 41.
  15. ^ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  16. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 467—468.
  17. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Д, Згуртаваньне беларускай шляхты