Гердзейка
Ґердзейка лац. Gierdziejka / Hierdziejka | |
Gerdeka | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gerd + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гардэйка, Гертык, Кердзейка |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Ґердзейка» |
Гердзейка (Гардэйка, Гертык, Кердзейка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гардэка, Гердэка, Гердзіка або Гертка (Gardeke[1], Gerdeka, Gerdeca, Gerdecke, Gerdheca, Gerdheka, Gerdeke[2][3], Gerdika, Gerdica, Gerdike, Gerdiche, Gertke[1]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gierdek[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gerdeike filius Styrpeiken satrape nobilis… fratre dicti Gerdeiken (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга)[7]; Jakub Gierdeyko (1827 год)[8]; Kierdejko (1913 год)[9].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гердзейка — літоўскі баярын, які ўпамінаюцца пад 1368 годам
Гардэйка (Gardeike) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[10].
Гертыкі (Gertyk) гербу Грымала — літоўскі шляхецкі род[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Dräger K. Deutscher Familiennamenatlas. Bd. 6. — Berlin; Boston, 2017. S. 185.
- ^ Kleemann S. Die Familiennamen Quedlinburgs und der Umgegend. — Quedlinburg, 1891. S. 37.
- ^ Dräger K. Deutscher Familiennamenatlas. Bd. 6. — Berlin; Boston, 2017. S. 180.
- ^ Sveriges medeltida personnamn. Hft. 6. — Uppsala, 1980. S. 153.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 69.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 92.
- ^ Glinciszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Parafia niemenczyńska w 1913 r., Genealogia Wileńszczyzny
- ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 624.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 136.