Адзейка
| Адзейка лац. Adziejka | |
| Adecho | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Hado + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Адзіка, Гадыка, Гадэйка, Ядзейка, Ядзека, Ядык, Ядка, Атэйка, Этэйка |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Адзейка» | |
Адзейка (Ядзейка, Ядзека, Ядык, Ядка), Адзіка (Гадыка), Гадэйка — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гадзіка, Адзека, Адзіка, Едзіка, Едзека, Аціка або Ецека (Chadico[1], Adecho, Adika[2], Edica, Edeco[3][4], Attiko, Ettecha) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Бернат; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Bernat) паходзіць ад гоцкага *haþus[6], германскага hathu 'бой'[7].
Імя Эдыка гістарычна бытавала ў Польшчы: Edyke, uxor Ioachim de Colberg (1402 год)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловеков… Одеико (7 лістапада 1442 году)[9]; село у Берестеиском повете на имя Телатичи… а земли пустовскии… Едковщина (26 студзеня 1516 году)[10]; Турчинъ Адеиковичъ (1528 год)[11]; прыставомъ былъ за чоловекомъ боярына пана Александрова Стец Ядыкъ (1529 год)[12]; Висконт Едейкович (1538 год)[13]; человека ихъ отчизного Пацука Стачковича Едековича (1541 год)[14]; до подданого господарьского волости Городенской Едейковъ (27 сакавіка 1560 году)[15]; Marcian Adzikiewicz (3 студзеня 1672 году)[16]; ks. Andrzej Odeyko, pleban kieturwłócki (1784 год)[17]; Elżbieta Hadyko (1802 год)[18].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Турчын Адзейкавіч — берасьцейскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Вісконт Ядзейкавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[19]
- Павал Яцейкавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[20]
Гадэйкі — літоўскі шляхецкі род[21].
Ядкевічы (Jadkiewicz) гербу Даленга — літоўскі шляхецкі род[22].
Этэйкі (Атэйкі) — літоўскі шляхецкі род[23].
Адзікевічы (Adikiewicz) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Прусіі[24].
На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Ядзейкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 120.
- ↑ Anhang 3 Wörterbuch der gotischen Namen // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. — Leiden — Köln, 1989.
- ↑ Reichert H. Lexikon der altgermanischen Namen. I. — Wien, 1987. S. 244.
- ↑ Khallieva Boiché O. Imja et Name, Aux sources de l'anthropnymie germanique, anglo-saxonne et slave. — Presses de l’université Paris-Sorbonne, 2015. P. 349.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 153, 449.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 70.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 87.
- ↑ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 2.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 67.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 215.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 100.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 185.
- ↑ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 315.
- ↑ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 28 (1522—1552 гг.). — Менск, 2000. С. 125.
- ↑ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 419.
- ↑ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 31. — Вильна, 1906. С. 421.
- ↑ Opisy parafii diecezji wileńskiej z 1784 roku. T. 3: Dekanat Olwita. — Bakałarzewo, 2009. S. 108.
- ↑ Lipniszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 397.
- ↑ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 373, 398.
- ↑ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Г, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ↑ Polska encyklopedja szlachecka. T. 6. — Warszawa, 1936. S. 141.
- ↑ Літоўская шляхта, Генэалёгія Лычкоўскіх
- ↑ Polska encyklopedja szlachecka. T. 4. — Warszawa, 1936. S. 91.