Перайсьці да зьместу

Нацейка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Nothicho
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Noto + суфікс з элемэнтам -к- (-k-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Надзейка, Нотка
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Нацейка»

Наце́йка (Нотка), Надзе́йка — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Ноціка або Нодзіка (Nothicho, Nodiko[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -нод- (-нот-) (імёны ліцьвінаў Нацель, Нутаўт, Нутар; германскія імёны Nötel, Notaldus, Nudhari) паходзіць ад гоцкага nauds 'патрэба'[3]. Адпаведнасьць літоўскіх імёнаў на -ейка (-іка) германскім імёнам з суфіксам -к- (Вілейка — Wilico, Мінейка — Minnico, Радзейка — Radecke < Radacho і г. д.) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: подданый господарьский Одельский Нотко Довнедевичъ (10 лістапада 1539 году)[5]; селищо у волости Кричовской на ймя Надейковъщыну (18 ліпеня 1546 году)[6]; Roman Nadzieikowic (1558 год)[7]; люди тяглые тое мыжи Окъницкое… Якубъ Hoтeикa (13 красавіка 1562 году)[8]; Magdalena Nadziejko (1768 год)[9].

  1. ↑ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 66.
  2. ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1164.
  3. ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  4. ↑ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161—162, 167.
  5. ↑ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 209.
  6. ↑ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 30 (1480—1546 гг.). — Менск, 2008. С. 209.
  7. ↑ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 106.
  8. ↑ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 44 (1559—1566 гг.). — Менск, 2001. С. 21.
  9. ↑ Jeziory, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego