Рудзейка
Рудзейка лац. Rudziejka | |
Ruadicho | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Ruodo + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Рудзіка, Рудка, Родзейка, Родзіка, Родка |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Рудзейка» |
Рудзейка (Рудзіка, Рудка), Родзейка (Родзіка, Родка) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Родзіка або Рудзіка, пазьней Рудэк (Hruodicho, Rodicho, Ruadicho, Rudek[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -грод- (-род-, -руд-) (імёны ліцьвінаў Рудалт, Родмант, Эйруд; германскія імёны Rudolt, Rodemund, Eirodus) паходзіць ад гоцкага hroþ 'слава, перамога'[3].
У 1626 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Jacobus Rodig, Witthenensis Borussus[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Колтянех Визбору пять чоловековъ: Рудеику а Деркгъвоинъ (1440—1492 гады)[5]; у Болниках Радивилу Остиковичу шеснадцать чоловеков: Родеика (9 лістапада 1449 году)[6]; in curia nostra Rudicowicz (17 ліпеня 1450 году)[7]; homines illiberos Rodeyko (28 траўня 1522 году)[8]; Юрыи Родиковичъ (1528 год)[9]; Федько, Ярмошъ, Родихъ Кокоречичи (1563 год)[10]; Andrzey, Stasz a Sthepan Rudzikowiczy, doylidy Mostowsczi (1558 год)[11]; Гапонъ Рудикъ (12 ліпеня 1560 году)[12]; Jurko Rudziekowicz (1563 год)[13]; Совостюкъ Рудиковичъ… Яковъ Рудиковичъ… Гринъ Рудикъ, войтъ Охоновъскій (24 красавіка 1580 году)[14]; челед неволна: Кгенъдрута Рудеиковна (22 кастрычніка 1593 году)[15]; Валентей Рудиковичъ… Мартинъ Рудикъ (23 кастрычніка 1597 году)[16]; Sophia Rudykówna (1675—1677 гады)[17]; Rudziki (1744 год)[18]; Marcin Rudzikiewicz (1777 год)[19].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юры Родзікавіч — баярын Ковенскага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Радкевічы (Rodkiewicz) гербаў Ліс, Лук, Пабог, Рудніца і Ястрабец — літоўскія шляхецкія роды[20].
Рудкевічы (Rudkiewicz) — літоўскі шляхецкі род[21].
Руткевічы (Rutkiewicz) гербу Ястрабец — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[22].
На 1905 год існаваў маёнтак Рудзейкаўшчына ў Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні[23].
На 1906 год існавала вёска Родзікі ў Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні[24].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Рудыкі, на гістарычнай Вількаміршчыне — Рудыкішкі, у гістарычнай Прусіі — Рудэкен.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 51.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 887.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 296.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 50.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 66.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 224.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 74.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 83.
- ^ Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 121.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 201.
- ^ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 128.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 488.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 215, 219—220.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 350.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 612.
- ^ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 499.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Dziewieniszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 10. — Warszawa, 1938. S. 244.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 10. — Warszawa, 1938. S. 302.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 10. — Warszawa, 1938. S. 320.
- ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 175.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 147.