Дзярэйка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Diericke
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Deora + суфікс з элемэнтам -к- (-k-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Дзерык, Дэрэк, Цярэйка, Цірык, Дырых
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Дзярэйка»

Дзярэйка (Дзерык, Дэрэк, Цярэйка, Цірык, Дырых) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Дырыка або Дурэка (Diericke[1], Durecha) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова дзір- (дзер-, цір-) (імёны ліцьвінаў Тырольдзь, Дзірман, Дырмунт; германскія імёны Tirold, Direman, Deormund) паходзіць ад гоцкага dius, германскага tiur 'зьвер'[3].

У Прусіі бытавала імя Дзірка: Dirke (1299 год)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: дворищъ у Володимерскомъ повете в Туличеве на имя Анъдреиковых Тириковича (23 чэрвеня 1496 году)[5]; sioło Tereykowicze (4 сьнежня 1554 году)[6]; дом мещанина Дырыха Калвяна (26 верасьня 1585 году)[7]; Jan Derek (17 жніўня 1655 году)[8]; Krzystof Dzieryk (1688 год)[9].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзярэйкі або Дэрэйкі (Derejko) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[10].

Дурэйкі (Dureyko) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[11].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 126.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 408.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 499.
  5. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 144.
  6. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 57.
  7. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 268.
  8. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 286.
  9. ^ Obst J. Rachunki miasta Wilna // Litwa i Ruś. Z. 7—9, 1913. S. 108.
  10. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 462.
  11. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 475.