Мадзейка
| Мадзейка лац. Madziejka | |
| Mädecke | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Mado + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Мадзека, Мядзейка, Медзіка, Мэдыка, Мацейка, Мяцейка, Мідзік |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Мадзейка» | |
Мадзейка (Мадзека), Мядзейка (Медзіка, Мэдыка), Мацейка — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мадака або Меціка, пазьней Мэдэка, Матыка або Матэк (Madacho, Methiko[1], Mädecke[2], Maticke, Matteck) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова мад- (мед-, мат-) (імёны ліцьвінаў Матывік, Медвін, Матар; германскія імёны Mathwig, Medwinus, Matter) паходзіць ад гоцкага maþa 'добры, пачэсны'[4].
У Прусіі бытавала імя Медэка (Медыка, Матэйка): Medeke (1335 год)[5], Medike (1409 год)[6], Matteyke (1412 год)[6]. У 1627 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Christophorus Madeika, Olecensis Borussus, у 1639 годзе — Martinus Madeyka, Liccensis Borussus, у 1642 годзе — Casparus Madeika, Newhofio Prussus[7]. Апроч таго, у Прусіі адзначалася прозьвішча Madicke[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Mateyco (Хроніка Віганда)[9]; осмъ чоловековъ въ Ошменскои волости… Мядеико (7 лістапада 1442 году)[10]; князя Ивановы люди Юрьевича болничане… Мотеико (1469—1477 гады)[11]; пустовщын в Троцком повете у Высокодворскои волости на имя Медиковщины (31 сьнежня 1514 году)[12]; люди, пять служобъ, седять на земли Кгиръминовъскои у Якгилишъках на имя Яцъка а Бертоша Матеиковичов (1532 год)[13]; село Мадейковичи (1554 год)[14]; Бенъко а Станъ Медиковичы (22 красавіка 1564 году)[15]; Вонецъ Медейковичъ (10 лютага 1565 году)[16]; Родъ Медиковъ[17], Янъ Мадейка Матеевичь[18] (1567 год); з роду Медиков з Шатин (15 верасьня 1568 году)[19]; Gryg Medykowicz (2 жніўня 1597 году)[20]; Ród Medyków w Szatyjach (1690 год)[21]; Maciey Macieykiewicz (каля 1700—1702 гадоў)[22]; Medyki… Miedziki… Medykie… Macieyki (1744 год)[23]; Eufrozyna Midzikiewicz (1835 год)[24].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сямён Мадзейка — жыхар вёскі Падбою (Гарадзенскі павет), які ўпамінаецца ў 1631 годзе[25]
- Цімафей Мацейка (1892—?) — беларус з ваколіцаў Нясьвіжу, які пацярпеў ад уладаў СССР[26]
- Аляксей Мадзека (1893—1938) — беларус з ваколіцаў Магілёва, забіты ўладамі СССР[27]
- Франц Мацяйковіч (1896—?) — беларус з ваколіцаў Плешчаніцаў, які пацярпеў ад уладаў СССР[26]
- Пётар Мецяйковіч (1919—?) — беларус з ваколіцаў Плешчаніцаў, які пацярпеў ад уладаў СССР[26]
Мадзекі — парафіяне касьцёла ў Забелі (Полацкі дэканат) на 1798 год[28].
Мядзейкі (Miedziejka) — прыгонныя зь вёскі Барова (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[29].
Матэйкі (Matejka, Mateyka) гербу Помян і Матыкі (Matyk, Mattyk) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні[30].
Мэдыкевіч (Medykiewicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[31].
На 1906 год існаваў маёнтак Мацікі ў Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні[32].
На гістарычнай Ваўкавышчыне існуе вёска Мадзейкі, на гістарычнай Ашмяншчыне — Медзікі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Jungfer J. Magerit — Madrid // Revue hispanique. T. 18, Nr. 53, 1908. S. 45.
- ↑ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 63.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1109.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ↑ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 637.
- 1 2 Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 56.
- ↑ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 301, 404, 435.
- ↑ MADICKE, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ↑ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 667, 669—670.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 69.
- ↑ Ivoška D., Ryčkov A. Brėžiant Vyžuonų ribą: šiaurės rytų Lietuvos XV a. asmenvardžiai ir (ne)pamirštas) kelias // Acta Linguistica Lithuanica. XCI, 2024. P. 37.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 295.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 15 (1528—1538). — Vilnius, 2002. P. 149.
- ↑ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 56.
- ↑ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 156.
- ↑ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 158.
- ↑ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 731.
- ↑ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 948.
- ↑ Jablonskis K. Archyvinės smulkmenos // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 415.
- ↑ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 466.
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 151.
- ↑ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 96.
- ↑ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ↑ Oszmiana, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Яўген Анішчанка, Князиковщина, Томаровичи инвентарь в Гродненском повете, Архіў гісторыка Анішчанкі, 15 жніўня 2016 г.
- 1 2 3 Беларусь: жертвы сталинских репрессий, Белорусский «Мемориал»
- ↑ Беларусь: жертвы сталинских репрессий, База данных о жертвах репрессий Приморского края
- ↑ Яўген Анішчанка, Забель костел список прихожан 1798 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 5 студзеня 2016 г.
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 376.
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 651—652.
- ↑ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
- ↑ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 164.