Перайсьці да зьместу

Вайдзіка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Vadiko
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Waido + суфікс з элемэнтам -к- (-k-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вадэйка, Вайдзейка
Вытворныя формы Відзейка
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Вайдзіка»

Вайдзіка (Вадэйка, Вайдзейка) — мужчынскае імя.

Вадзіка (Vadiko) і Вайтке (Weidtke[1]) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова вайд- (вейд-) (імёны ліцьвінаў Вайдзіла, Войдаўт, Вейдман; германскія імёны Weidel, Weidelt, Weidman) паходзіць ад гоцкага waida 'поле, паша'[3] або ад асновы -від- (-вайд-)[4].

У Прусіі адзначалася імя Вадыка (Вайдзіка): Wadicke / Waydico (1540 год)[5]. У 1621 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Christophorus Woidke, Tilsensis Prutenus[6]. Апроч таго, у Прусіі бытавала прозьвішча Woidtke[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: людеи Виленского повета Рудоминское волости… а Воидика а Янка Нонелевичовъ (26 лістапада 1506 году)[8]; Упитское волости… землю на имя Воидеиковщину (9 чэрвеня 1517 году)[9]; Иванъ Михаиловичъ Воидиковичъ (1565 год)[10].

На 1904 год існавала вёска Пусташ Вадзекаўшчына (Вадзякоўшчына) або Шаркі ў Парэцкім павеце Смаленскай губэрні[12].

  1. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 62.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 355.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  5. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 112.
  6. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 257.
  7. ^ WOIDTKE, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 166.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 339.
  10. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 351.
  11. ^ Леанід Лаўрэш, Інвентар Радунскага староства ЯВП Юзафа і Анны з Пацеяў Тышкевічаў, Pawet.net, 4 жніўня 2017 г.
  12. ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 300.