Русьцейка
| Русьцейка лац. Ruściejka | |
| Rosteck | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Rost + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Росьцейка, Ростэк, Русьцік, Рустык, Рушцейка, Ростка |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Русьцейка» | |
Русьцейка (Русьцік, Рушцейка), Росьцейка (Ростэк) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ростэк (Rosteck) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова руст- (рост-) (імёны ліцьвінаў Расьціла, Рустэн, Ростаўт; германскія імёны Rustil, Rusten, Rostoldus) паходзіць ад стараверхненямецкага rustjan 'падрыхтаваць, узброіць', rusti 'рыштунак, амуніцыя'[2].
У Прусіі бытавала імя Русьцейка: Rusteyko (1339 і 1340 гады)[3]. У 1616 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Paulus Rosteck, Angerburgensis Borussus, у 1638 годзе — Matthias Rosteck, Reinensis Borussus, у 1642 годзе — Matthias Rosteck, Reinensis Prussus[4], у 1649 год — Raphael Rosteck, Reinensis Borussus[5]. Увогуле, у Прусіі шырока бытавала прозьвішча Rostek[6], у тым ліку ў ваколіцах Мэмэлю[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Rosteyke Schipen zoen (23 студзеня 1406 году)[8]; Rusteyke (1407 год)[3]; Oутенци. На имя… Рустеико (1469—1477 гады)[9]; Михно Рустеиковичъ, хоружии… Вокдатъ Рустеиковичъ… Барътошь Рустеиковичъ (1528 год)[10]; Ширмунта Рустейковича (1540—1543 гады)[11]; Андрей Ростекъ[12], Миколай Рустейковичъ[13] (1567 год); пана Флорияна Рустеиковича (8 лістапада 1591 году)[14]; Адамъ Рустейковичъ, писаръ земскій Жомоитской (2 сьнежня 1592 году)[15]; пана Миколам Еронимовича Рустеика (11 кастрычніка 1597 году)[16]; Rustikowna (1671—1681 гады)[17]; Stanisław Ruszteyko (1690 год)[18]; Wasko y Paweł Rostok (29 студзеня 1730 году)[19]; Rusteykie (1744 год)[20]; Kazimierz Rustejko (1792 год)[21]; Helena Rostkiewicz (1798 год)[22]; Marcin Ruścikiewicz (1803 год)[23]; Jozafata Rósteyko (1834 год)[24]; Rostejko (1913 год)[25]; Aniela z Biłotów Rustykowa (1914 год)[26].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Росьцейка Шыпенавіч — літоўскі баярын зь Відуклі, які ўпамінаецца ў 1406 годзе
- Міхна, Вокдат і Барташ Русьцейкавічы — вялёнскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Андрэй і Марцін Русьцейкі — жыхары Лідзкага павету на 1636 год[27]
Ростэкі, Рустэйкі і Руштэйкі — літоўскія шляхецкія роды[28].
Ростэкі або Рустэйкі (Rostek, Rosteck, Rustejko) гербу Трубы — літоўскі шляхецкі род (а таксама на Валыні, Сылезіі і Прусіі)[29].
Ростка або Рустка (Rostke, Rustke) гербу ўласнага — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Паморскага ваяводзтва[30].
Ростэк (Rostek) і Рустэйка (Rustejko) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[31].
У XVI ст. існавалі маёнтак Русьцейкавічы (Рустейковичи) і «пустаўская зямля» Русьцейкаўшчына (Рустейковщина) у Жамойцкім старостве[32].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 53.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1286.
- 1 2 Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 84.
- ↑ Непокупный А. П. Литовская и прусская антропонимия в исследованиях и материалах по немецким фамилиям // Baltistica. T. 9, № 1, 1973. P. 85.
- ↑ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 227, 391, 439, 508.
- ↑ ROSTEK, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ↑ ROSTECK, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ↑ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 123.
- ↑ Ivoška D., Ryčkov A. Brėžiant Vyžuonų ribą: šiaurės rytų Lietuvos XV a. asmenvardžiai ir (ne)pamirštas) kelias // Acta Linguistica Lithuanica. XCI, 2024. P. 36.
- ↑ Перапіс войска ВКЛ 1528 года. Метрыка ВКЛ. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 159.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 231 (12) (1540—1543). — Vilnius, 2007. P. 157.
- ↑ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1100.
- ↑ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1274.
- ↑ Jablonskis K. Lietuvių kultūra ir jos veikėjai. — Vilnius, 1973. P. 85.
- ↑ Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 1. — СПб., 1863. С. 245.
- ↑ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 467.
- ↑ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 192.
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 62.
- ↑ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 2. — Витебск, 1871. С. 327.
- ↑ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ↑ Dryświaty, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Żołudek, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Zdzięcioł, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Kowno, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Parafia niemenczyńska w 1913 r., Genealogia Wileńszczyzny
- ↑ Cmentarz Szawle (lit. Šiauliai (hist. Saulės) — spis grobów, Fundacja Odtworzeniowa Dziedzictwa Narodowego
- ↑ Анищенко Е. К. Шляхта Лидского повета: Список XVIII ст. — Минск, 2013. С. 293.
- ↑ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Р, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ↑ Polska encyklopedja szlachecka. T. 10. — Warszawa, 1938. S. 274—275.
- ↑ Polska encyklopedja szlachecka. T. 10. — Warszawa, 1938. S. 275.
- ↑ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
- ↑ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 283.