Ніжагародзкая вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ніжагародзкая вобласьць
Нижегородская область
Coat of arms of Nizhny Novgorod Region.svg
Flag of Nizhny Novgorod Region.svg

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Прыволская фэдэральная акруга
Волга-Вяцкі эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Ніжні Ноўгарад
Дата ўтварэньня 14 студзеня 1929
Губэрнатар Валер Шанцаў
Насельніцтва (2010)
3 310 562[1] (10-е месца)
Шчыльнасьць 43,2 чал./км²
Плошча 76 624 км² (42-е месца)
Месцазнаходжаньне Ніжагародзкай вобласьці
Ніжагародзкая вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код ISO 3166-2 RU-NIZ
Код аўтам. нумароў 52, 152
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ні́жагародзкая во́бласьць (па-расейску: Нижегородская область) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Ніжні Ноўгарад. Вобласьць уваходзіць у Прыволскую фэдэральную акругу, мяжуе з Кастрамской, Кіраўскай, Разанскай, Уладзімерскай і Іванаўскай абласьцямі й рэспублікамі Марый Эл, Чувашыя й Мардовія. Утворана як вобласьць РСФСР 14 студзеня 1929 году.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ніжагародзкая вобласьць выцягнута ў мэрыдыяльным кірунку, ейная працягласьць з поўначы на поўдзень складае каля 400 км, а з захаду на ўсход у найбольш шырокай паўднёвай частцы — каля 300 км. Асноўныя адрозненьні ў клімаце выяўляюцца па лініі поўнач-поўдзень, паміж лясным Заволжам і ўзьнёслым Правабярэжжам.

Карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маюцца радовішчы торфу, фасфарытаў, жалезных руд. У басэйне ракі П’яна ёсьць буйное радовішча тытан-цырконіевых руд («чорныя пяскі»): Ітманаўская россып, агульныя запасы якой складаюць 67 млн м³, зь іх забалянсавыя — 4,9 млн м³, прагнозныя — 31,2 млн м³. Радовішча ўваходзіць у пяцёрку буйнейшых россыпных радовішчаў тытана й цырконія Расеі[2].

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рачная сетка вобласьці густая й уключае больш за 9000 рэкаў і ручаёў. Па ейнай тэрыторыі працякаюць найбуйнейшыя рэкі эўрапейскай часткі Расеі, як то Волга й ейны правы прыток Ака. У ніжагародзкім Заволжы працякаюць левыя прытокі Волгі — Ветлуга, Кержанец, Узола, Лінда. Яны нясуць свае воды сярод густых тайговых і зьмешаных лясоў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утворана як вобласьць РСФСР 14 студзеня 1929 году, да гэтага часу зьяўлялася Ніжагародзкай губэрняй.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва вобласьці паводле вынікаў Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году складала 3 310 562 чалавекі. Шчыльнасьць насельніцтва — 43,2 чал/км². Найбуйнейшай нацыянальнай групай ёсьць расейцы (93,9%), другой паводле велічыні ёсьць татары (1,3%).

Падзел вобласьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Арзамаскі раён м. Арзамас
  • Балахніскі раён м.Балахна
  • Багароцкі раён м. Багароцак
  • Вялікаболдзінскі раён в. Вялікае Болдзіна
  • Вяліка мурашкінскі раён м-ка Вялікае Мурашкіна
  • Бутурлінскі раён в. Бутурліна
  • Вадзкі раён в. Вад
  • Варнавінскі район в. Варнавіна
  • Вацкі раён в. Вача
  • Вятлускі раён в. Вятлуга
  • Вазьнясенскі раён в. Вазьнясенскае
  • Валадарскі раён м. Валадарск
  • Варатынскі раён в. Варатынец
  • Васкрасенскі раён в. Васкрасенскае
  • Выксунска раён м. Выкса
  • Гагінскі раён в. Гагіна
  • Гарадзецкі раён м. Гарадзец
  • Дальнеканстанцінаўскі раён в. Дальняе Канстанцінава
  • Дзівееўскі раён в. Дзівеева
  • Княгінінскі раён м. Княгініна
  • Кавернінскі раён в. Каверніна
  • Краснабакаўскі раён в. Красныя Бакі
  • Краснаакцябрскі раён в. Уразаўка
  • Кстоўскі раён м. Кстова
  • Кулябацкі раён м. Кулябакі
  • Лукаянаўскі раён м. Лукаянаў
  • Лыскаўскі раён м. Лыскава
  • Навашынскі раён г. Навашына
  • Паўлаўскі раён м. Паўлава
  • Першатравенскі раён м. Першатравеньск
  • Перавоскі раён м. Перавоз
  • Пільнінскі раён в. Пільна
  • Пачынкаўскі раён в. Пачынкі
  • Сымонаўскі раён м. Сымонаў
  • Сяргацкі раён м. Сяргач
  • Сячэнаўскі раён в. Сячэнава
  • Сакольскі раён в. Сакольскае
  • Сасноўскі раён в. Сасноўскае
  • Спаскі раён в. Спаскае
  • Тонкінскі раён в. Тонкіна
  • Таншаеўскі раён в. Таншаева
  • Урэнскі раён м. Урэнь
  • Чкалаўскі раён м. Чкалаўск
  • Шарангійскі раён в. Шаранга
  • Шаткоўскі раён в. Шаткі
  • Шахунскі раён м. Шахуня

Маецца некалькі паселішчаў, якія падпарадкаваныя вобласьці. Напрыклад месцкая акруга Бор.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прамысловасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя галіны прамысловасьці ёсьць машынабудаваньне, пераробная чорная мэталюргія, лясная, цэлюлозна-папяровая, лёгкая, харчовая й хімічная прамысловасьць.

Сельская гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вобласьці вырошчваюцца жыта, авёс, ячмень, пшаніца, грэчка, цукровыя буракі, лён-даўгунец. Апрацоўваюць цыбулю й бульбу.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ніжагародзкая вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў